Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
3 студзеня — будзень
03.01.2017 03:00
1 чыт. 1 Ян 2, 29 – 3, 6; Пс 98 (97) 1. 3cd-4. 5-6.
Ев. Ян 1, 29-34
.

Альбо: Успамін Найсвяцейшага Імя Езуса.

1 чыт. Флп 2, 1-11; Пс 8, 4-5. 6-7. 8-9.
Ев. Лк 2, 21-24.
 
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў пройдзе ва ўсім свеце
02.01.2017 17:34

На тэму «Прымірэнне — любоў Хрыста ахапіла нас», узятую з Другога Паслання да Карынцянаў, з 18 па 25 студзеня 2017 г. ва ўсім свеце будзе праводзіцца Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.

 
Рэформа Рымскай курыі: створана Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека
02.01.2017 16:46

Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека — новая ўстанова Рымскай курыі — пачала працаваць 1 студзеня 2017 года. Яе ўзначаліў кардынал Пітэр Тарксан. Новая дыкастэрыя з’явілася ў межах рэформы Рымскай курыі праз зліццё чатырох іншых Папскіх радаў: справядлівасці і пакоры, Cor Unum, пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

 
Даследаванне: толькі 15 працэнтаў іспанцаў лічаць сябе веруючымі
02.01.2017 15:52

Кожны чацвёрты жыхар Іспаніі з’яўляецца атэістам або не вызнае ніводную рэлігію. Пра гэта сведчаць вынікі даклада, прадстаўленага фондам Ферэр Гуардзіа. Пра гэта паведамляе Periodista Digital.

 
Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр: Ватыкан і Беларусь не адмовіліся ад ідэі канкардату, але працы яшчэ шмат
02.01.2017 14:20

Размовы пра магчымае заключэнне канкардату паміж Ватыканам і Беларуссю вядуцца ўжо не першы год. Пры гэтым намер аб заключэнні канкардату выказваецца пастаянна.

 
Літоўскі гісторык: касцёл у Нясвіжы — буйнейшы у сваім родзе маўзалей у Еўропе
02.01.2017 13:17
Вільнюсе ў бібліятэцы Урублеўскіх прадставілі вынікі даследаванняў пахавання сям’і Радзівілаў у Нясвіжскім касцёле.
 
5 студзеня ў сусветны кінапракат выходзіць фільм «Юзаф і Марыя» (+трэйлер)
02.01.2017 10:56

5 студзеня ў сусветных кінатэатрах выйдзе ў пракат канадскі фільм «Юзаф і Марыя» з Кевінам Сорба, вядомым шырокай публіцы па серыяле «Геркулес», у галоўнай ролі Юзафа.

 
Дзеці з парафіі ў Мар’інай Горцы павіншавалі са святамі выхаванцаў дома-інтэрната
02.01.2017 10:48

Трэці год запар удзельнікі вакальна-харэаграфічнага гурта  «Пухавіцкія пярлінкі» парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы дзеляцца радасцю ад перажывання Божага Нараджэння з жыхарамі дзяржаўнай установы «Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».

 
Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле
02.01.2017 10:39

Аб сваёй блізкасці, асабліва ў малітве, з жыхарамі Стамбула, Святы Айцец запэўніў падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 1студзеня 2017 года.

 
Фотафакт: Марыя, Юзаф і анёл завіталі ў РНПЦ нейрахірургіі і неўралогіі
02.01.2017 09:14

Божае Нараджэнне і свята Новага года — незвычайны час  для магчымасці рабіць дабро і быць цудам для іншых.

 
<< Першая < Папярэдняя 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 161 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.