Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Лк 2, 16-21
01.01.2017 03:00

«Знайшлі Марыю і Юзэфа, і Немаўля. I кaлі мiнулa вoсем дзён, дaлі Яму iмя Езус».

 
1 студзеня — восьмы дзень у актаве Нараджэння Пана
01.01.2017 03:00
Урачыстасць св. Багародзіцы Марыі.

1 чыт. (т. VI) Ліч 6, 22-27; Пс 67 (66), 2-3. 5. 6 і 8.
2 чыт. Гал 4, 4-7.
Ев. Лк 2, 16-21
.
 
У Новы год — разам з Багародзіцай
31.12.2016 18:00

Першага студзеня ў апошні дзень актавы ўрачыстасці Божага Нараджэння Касцёл адзначае ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Эфескі сабор у 431 годзе абвясціў, што Дзеву Марыю можна і нават належыць называць Багародзіцай. Такая была рэакцыя Касцёла на погляды, што Хрыстус не  з’яўляецца адначасова Богам і Чалавекам.

 
Сустрэча Тэзэ ў 2017 годзе пройдзе ў Базэлі
31.12.2016 13:05

Еўрапейская сустрэча моладзі, якую праводзіць экуменічная супольнасць Тэзэ, у 2017 годзе пройдзе ў Базэлі (Швейцарыя). Пра гэта 30 снежня падчас сустрэчы Тэзэ ў Рызе паведаміў брат Алоіс.

 
Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання папы Францішка на Сусветны дзень міру 2017 года
31.12.2016 11:39

«Этыка братэрства і мірнага суіснавання не павінна абапірацца на логіцы страху, насілля і закрыцця, але на адказнасці, дыялогу і ўзаемапавазе. У сувязі з гэтым Папа заклікае да спынення насілля ў сям’і і злоўжывання адносна жанчын і дзяцей, заклікае да раззбраення, а таксама да забароны і знішчэння ядзернай зброі», — чытаем у каментарыі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання папы Францішка на Сусветны дзень міру 2017 года.

 
Міністэрства аховы здароўя прыбрала пункт пра забарону рэлігійных сімвалаў у праекце аб нормах медыцынскай этыкі (+паведамленне курыі архідыяцэзіі)
31.12.2016 10:20

Міністэрства аховы здароўя скарэктавала праект пастанаўлення «Аб зацвярджэнні нормаў медыцынскай этыкі і дэанталогіі». У новай рэдакцыі з Праекта выключаны пункт, які забараняў медыцынскім работнікам «відавочную дэманстрацыю рэлігійнай прыналежнасці і адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў».

 
Каляндар важных каталіцкіх святкаванняў у Каталіцкім Касцёле ў 2017 годзе
31.12.2016 10:12

Прапануем вашай увазе каляндар святаў і ўрачыстасцей, якія прыпадаюць у Каталіцкім Касцёле ў 2017 годзе. Папяльцовая серада — 1 сакавіка, Вялікдзень — 16 красавіка і супольна з праваслаўнымі вернікамі, пачатак Адвэнту — 3 снежня.

 
Віцебскія святары наведалі дзяцей у шпіталях
31.12.2016 10:08

З нагоды cвятаў Божага Нараджэння і Новага года святары катэдральнай парафіі ў Віцебску наведалі Абласны клінічны шпіталь і Дзіцячы абласны клінічны шпіталь, дзе сустрэліся з маленькімі пацыентамі.

 
Новы кліп да Божага Нараджэння выпусціў хрысціянскі спявак ТобіМак (+відэа)
31.12.2016 09:35

Хрысціянскі выканаўца ТобіМак выпусціў новы кліп да Божага Нараджэння на песню Bring On The Holidays. Відэа было апублікавана 9 снежня на старонцы спевака ў Facebook.

 
Сотні сем’яў Панамы гатовы прыняць пілігрымаў на СДМ-2019
31.12.2016 09:00

Пасля таго, як стала вядома, што ў Панаме ў 2019 годзе пройдуць наступныя Сусветныя дні моладзі, сотні панамскіх сем’яў звярнуліся ў парафii, каб прапанаваць свае дамы для маладых пілігрымаў, якія прыбудуць у гэту краіну.

 
<< Першая < Папярэдняя 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 163 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.