Напярэдадні Божага Нараджэння валанцёры партала Grodnensis.by наведалі Гродзенскі дзяржаўны гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячым святам Нараджэння Хрыстовага.
У свята Божага Нараджэння, пасля Пастэркі, моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве разам са святарамі зладзілі аплаткавую сустрэчу, каб у духу еднасці перажыць свята прыйсця Збаўцы ў свет.
Свята св. Стэфана, першамучаніка.
«Не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага будзе гаварыць праз вас».
Свята св. Стэфана, першамучаніка.1 чыт. (т. VI) Дз 6, 8-10; 7, 54-60; Пс 31 (30), 3cd-4. 6 i 8аb. 16bc i 17.Ев. Мц 10, 17-22.
Увечары 24 снежня, у вігілію ўрачыстасці Нараджэння Пана, традыцыйна ва ўсіх касцёлах свету цэлебруецца прыгожая літургія. У нашай краіне штогод з розных касцёлаў ладзіцца тэлетрансляцыя вігілійнай святой Імшы. Сёлета яна праходзіла з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве.
«Сёння мы разам з бэтлеемскімі пастушкамі спяшаемся да батлейкі, каб убачыць, што там сталася. Мы бачым там Немаўлятка Езуса, Марыю, Юзафа, хатніх жывёлаў і разам з анёламі спяваем: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі”», — такімі словамі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прывітаў удзельнікаў святой радыё-Імшы 25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння.
НЕМАЎЛЯТКА ЕЗУС, БЛАГАСЛАВІ БЕЛАРУСЬ«Хрыстус нарадзіўся — Бог аб’явіўся»
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Сардэчна вітаю ўсіх вас гэтым радасным воклічам раніцай ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Вітаю прысутных у мінскай архікатэдры і тых, хто знаходзіцца пры радыёпрыёмніках.
«Бог вымушаны працаваць над душой таемна і ў цемры, бо калі б мы добра ведалі, што адбываецца, і якая Таямніца, пераўтварэнне, Бог і Ласка задзейнічаныя для нас, у рэшце рэшт, мы спрабавалі б кантраляваць альбо спыніць увесь працэс».