Апостальская Сталіца апублікавала расклад набажэнстваў Вялікага тыдня, якія ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Апоўдні 12 красавіка, у свята Змёртвыхпаўстання Пана, Бэнэдыкт XVI прамовіць традыцыйнае пасланне «Urbi et orbi».
«Падчас Вялікага посту перад нашымі вачыма стаіць крыж», — такімі словамі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распачаў малітоўную сустрэчу моладзі, якая адбылася 28 сакавіка 2009 г. у мінскай архікатэдры. Малітоўныя разважанні былі прысвечаны таямніцы крыжа.