Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве
27.04.2009 18:29
Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Падрабязнасці падпісання дакумента абмяркоўваліся сёння, 27 красавіка 2009 г., падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
 
27 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца ў Ватыкане з Бэнэдыктам XVI
24.04.2009 21:04
27 красавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI дасць аўдыенцыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Між іншым, падчас аўдыенцыі будзе закранацца пытанне міжрэлігійнага дыялога.
 
Бэнэдыкт XVI: Біблію можна зразумець толькі ў кантэксце Касцёла
24.04.2009 16:19
«Толькі ў кантэксце Касцёла Святое Пісанне можна зразумець як сапраўднае Божае слова, — пра гэта казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай біблійнай камісіі.
 
Кардынал Рэнато Марціно: 29 чэрвеня будзе апублікавана сацыяльная энцыкліка Бэнэдыкта XVI
23.04.2009 19:23
Кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, старшыня Папскай рады «Iustitia et pax», абвясціў дату публікацыі сацыяльнай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Плануецца, што гэта адбудзецца 29 чэрвеня 2009 г., ва ўрачыстасць святых Апосталаў Пятра і Паўла.
 
Новы генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі
23.04.2009 18:17
22 красавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ прызначыў новым генеральным сакратаром Міжнароднай тэалагічнай камісіі швейцарскага дамініканіна а. Шарля Марэро. Яго папярэднікам быў іспанскі арцыбіскуп Луіс Франсіско Ладарыя Фэррэра, які 9 чэрвеня 2008 г. быў прызначаны сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння.
 
Папская біблійная камісія распрацоўвае дакумент пра натхнёнасць Святога Пісання
22.04.2009 21:10
У гэтыя дні ў Ватыкане адбываецца штогадовая Пленарная сесія Папскай біблійнай камісіі, якая займаецца распрацоўкай дакумента пра натхнёнасць Святога Пісання. Гэтая тэма была прапанавана папскім біблістам падчас мінулагодняга Сіноду Біскупаў.
 
Ксёндз Ламбардзі пра візіт Бэнэдыкта XVI у Святую Зямлю ў кантэксце каталіцка-габрэйскіх адносінаў
22.04.2009 21:07
«Святы Айцец накіроўваецца ў Святую Зямлю, нягледзячы на пануючыя там канфлікты, не дзеля таго, каб выказаць абыякавасць да трагічнай сітуацыі і вельмі цяжкіх цярпенняў. Яго падарожжа з’яўляецца выразам надзеі», — паведаміў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.
 
Бэнэдыкт XVI: сучасны глабальны эканамічны крызіс з’яўляецца вынікам хцівасці
22.04.2009 19:48
«Сучасны глабальны эканамічны крызіс з’яўляецца вынікам хцівасці», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 21 красавіка 2009 г. у Ватыкане. Катэхезу ў гэты дзень Папа прысвяціў постаці св. Амброзія Аутперта, бэнэдэктынца з VIII ст.
 
Новы старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя
21.04.2009 20:28
18 красавіка 2009 г. прэс-служба Апостальскай Сталіцы абвясціла пра наданне біскупу Радомскаму Зыгмунту Зімоўскаму (Польшча) тытула арцыбіскупа, а таксама пра яго прызначэнне на пасаду старшыні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароў’я. Да гэтага часу гэтую пасаду займаў кардынал Хав’ер Ласано Барраган, які пакінуў яе па прычыне пажылога ўзросту.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёю АБСЕ
17.04.2009 17:02
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 15 красавіка 2009 г. даў прыватную аўдыенцыю старшыні Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) Марка Перэна дэ Брышамбо. Падчас сустрэчы закраналася пытанне рэлігійнай талерантнасці ў краінах — удзельніцах АБСЕ.
 
<< Першая < Папярэдняя 1771 1772 1773 1774 1775 1776 1777 1778 1779 1780 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1776 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.