Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі
20.05.2009 16:10
З’явіўся новы ватыканскі Інтэрнэт-партал для моладзі www.pope2you.net, адкрыццё якога запланавана на 21 мая 2009 г. Апостальская Сталіца мае на мэце такім чынам папулярызаваць навучанне Святога Айца Бэнэдыкта XVI сярод маладога пакалення.
 
Гродна — парафія Cв. Францішка Ксаверыя (Катэдра)

Гродна — касцёл Cв. Францішка Ксаверыя (Катэдра)
Фота А. Дыбоўскага
Адрас:
пл. Савецкая, 4
г. Гродна
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
Рэспубліка Беларусь
230025

Тэл.: (8-0152) 74-36-67 (пробашч)
        (8-0152) 74-36-14 (канцылярыя)

E-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Вэб-сайт: katedra.grodnensis.by

sРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю — 7.30, 9.00, 10.30, 12.00, 15.00,  16.30, 19.00, 21.00
  • Св. Імша ў будні — 7.00, 8.00, 9.00, 12.00, 17.30, 19.00

Адпуст: 5 жніўня — Маці Божай Кангрэгацкай, 3 снежня — успамін Cв. Францішка Ксаверыя
вЗ гісторыі парафіі

Касцёл будаваўся ў 1678–1700 г., кансэкраваны 06.12.1705 г.
ы

Капліцы

Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Антонава (старыя каталіцкія могілкі)

Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00
 
Кардынал Жан-Луі Таран: праз сведчанне веры неабходна ствараць «прастору супакою»
19.05.2009 16:56
«Папская пілігрымка ў Святую Зямлю паказала, што міжрэлігійны дыялог стаў адным з прыярытэтаў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI», — такое меркаванне выказаў кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.
 
Выстава з нагоды 80-годдзя Дзяржавы Ватыкан карыстаецца вялікім поспехам
19.05.2009 16:46
Вялікім поспехам карыстаецца выстава з нагоды 80-годдзя Горада Дзяржавы Ватыкан. Выстава на плошчы Святога Пятра ў Рыме працягнецца да 14 чэрвеня 2009 г. Экспазіцыя  ўключае ў сябе планы, макеты, фотаздымкі Ватыкана, а таксама дакументы, якія датычацца эпохі Латэранскіх пагадненняў.
 
Пра надвор’е ў Ватыкане цяпер можна даведацца праз Інтэрнэт
19.05.2009 16:08
На Інтэрнэт-старонцы www.vaticanstate.va можна даведацца пра надвор’е ў Ватыкане. Падрыхтоўкай метэаралагічнай зводкі, якая інфармуе пра тэмпературу паветра, сілу ветру, ціск і магчымыя атмасферныя ападкі, займаецца губернатар Апостальскай Сталіцы кардынал Джаванні Лаёла.
 
Гродна — парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
Гродна — касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
redemptor.grodnensis.by
Адрас:
вул. Курчатава, 41
г. Гродна
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
Рэспубліка Беларусь
230005

Тэл./Факс: (8-0152) 76-92-62

Вэб-сайт: www.redemptor.by
аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Святая Імша ў нядзелю і святы — 07.30, 09.00 (бел.), 10.30, 12.00 (сума), 15.00 (для бацькоў і дзяцей пасля першай Камуніі, бел.), 16.30 (для бацькоў і дзяцей пасля першай Камуніі, бел.), 19.00 (для моладзі), 21.00
  • Святая Імша ў будні — 08.00, 19.00
Нешпары ў нядзелю — 18.30

Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі — серада 18.30

Песні жальбы (у час Вялікага посту) — 18.00

Адпуст: трэцяя нядзеля ліпеня, Маці Божай Нястомнай Дапамогі (27 чэрвеня)

"Даяздныя капліцы": Русота - капліца свв. апосталаў Пятра і Паўла, святая Імша ў кожную другую нядзелю ў 13.30

У Багушоўцы капліцы ўжо няма.

dЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1993 г.

07.11.2000 —  умураваны вуглавы камень у сцяну касцёла і душпастырскага цэнтра. Гэты камень з гробу святога Пятра з Рыма быў падараваны і асвечаны папам Янам Паўлам ІІ. Асвячэнне і ўмураване камня здзейсніў біскуп Антоні Дзям'янка ў прысутнасці правінцыяла Варшавскай правінцыі рэдэмптарыстаў.

sКапліцы

РУСОТА — капліца Св. Апосталаў Пятра і Паўла

Св. Імша ў кожную другую нядзелю —  13.30

Вёска Русота — капліца Св. Апп. Пятра і Паўла
Фота Андрэя Дыбоўскага 

Вёска вядома з 1392 г., як дадзеная ў валоданне гродзенскаму фарнаму касцёлу згодна з фундушам Вітаўта і Ягайлы. У міжваенны час тут, як ужо дзейная, згадваецца драўляная філія пад тытулам св. Апостала Пятра «даўняй фундацыі», далучаная да фарнай парафіі. Пабудаваў яе пан Прушынскі на ўзвышшы каталіцкіх могілак, прыкладна ў 1,5км ад в. Камянная Русота па дарозе на Гродна (паміж в. Чэшчаўляны і Ялоўшчына). Пры савецкай ўладзе капліца была зачынена і з часам пераўтварылася ў руіны.

У 1988 г. вернікі на чале з мясцовым жыхаром Нікадэмам Юрэвічам і разам з кс. Антоніем Саміла з Гожы аднавілі амаль зруйнаваную святыню. У тым ж, 1988 г., капліца была асвечана пад тытулам св. Апосталаў Пятра і Паўла. У 1999 г. тут праводзілі місійную працу рэдэмптарысты, пра што сведчыць крыж каля святыні.

Капліца ў Русоце — прамавугольная ў плане з 3-граннай алтарнай часткай (дзе змешчаная сакрыстыя) святыня, накрытая 2-схільным шыферным дахам з вальмамі над алтаром, вертыкальна ашалёваная і завершаная над уваходам 2-яруснай чацверыковай вежай-сігнатуркай. Залавы інтэр’ер перакрыты падшыўной дашчатай столлю. Алтарную сцену ўпрыгожвае эклектычная драўляная эдзікула з абразом Маці Божай Вострабрамскай, у атачэнні патранальных абразоў свв. Пятра і Паўла.

У самой в. Камянная Русота захаваўся звычайны для гэтых мясцінаў помнік-ахоўнік пад карункавым металічным крыжам і надпісам па-польску: «Ад голаду, хваробы, агня і вайны барані нас Божа». Але цікавасць у тым, што некалі прыдарожны, цяпер помнік стаіць на плошчы перад вясковай крамай, пабудаванай у савецкія часы па-за ім.


МАЛЫШЧЫНА

Капліца ў в. Малышчына
 Фота grodnensis.by

Капліца на мясовых могілках пабудавана ўжо ў наш час з бутавага каменю. Паводле праекта гродзенскага архітэктара Куніцкага яе пачалі ўзводзіць увосень 2003 г. і асвяцілі ў 2004 г. Шмат дапамагла ў будаўніцтве сямья мясцовых жыхароў Кірчукоў (д.№ 32).

Капліца ўяўляе сабою невялікі аб’ём з паўкруглай алтарнай часткай пад высокім 2-схільным дахам. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной дашчатай столлю, маленькія вокны ўпрыгожаныя вітражамі з выявамі Пана Езуса (у цэнтры) і 4-х Евангелістаў.


 
Бэнэдыкт XVI пра сваю пілігрымку ў Святую Зямлю
18.05.2009 19:25
Успамін пра пілігрымку ў Святую Зямлю стаў галоўнай тэмай разважанняў папы Бэнэдыкта XVI перад малітвай «Regina Caeli». «Святая Зямля, сімвал любові Бога да Яго народа і ўсяго чалавецтва, з’яўляецца таксама сімвалам свабоды і супакою, якія Бог жадае для ўсіх сваіх дзяцей», — адзначыў Пантыфік.
 
Грандзічы — парафія Св. Роха
Грандзічы — касцёл Св. Роха
Фота Дзяніса Салаша
Адрас:
ул. Гагарына, 12-б
д. Грандзічы
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231741

Тэл.: (8-0152) 78-00-59
оРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 9.00 або 19.00
вЗ гісторыі парафі

Парафія створана ў 1998 г., касцёл пабудаваны ў 1910 г., зачынены ў 1961 г., прыстасаваны пад склад, вернуты ў 1990 г., адбудаваны ў 1992 г., перабудаваны ў 2002-2003 г.
 
Пётр Рудкоўскі пра ўшанаванне Божай Маці
18.05.2009 16:28
Дамініканскі багаслоў-містык, благаслаўлёны Генрых Сюзо (ХIV ст.), у сваіх творах, між іншым, згадваў, што ў юнацкія гады любіў хадзіць па лугах, збіраць кветкі і заносіць іх да падножжа скульптурнай выявы Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У тыя часы яшчэ не было травеньскіх набажэнстваў, але была, як бачым, выразная патрэба (прычым не толькі ў брата Генрыха) «збіраць кветкі» для Божай Маці. Прыкладна з часоў позняга сярэднявечча ўсталявалася традыцыя спявання велічных заклікаў да Панны Марыі, што перапляталіся пакорным рэфрэнам «Маліся за нас... маліся за нас... маліся за нас...»
 
Ватыкан: тэалагічная камісія прызнала гераічнасць цнотаў Яна Паўла ІІ
13.05.2009 19:39
Тэалагічная камісія, якая сёння, 13 мая 2009 г., сабралася ў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, каб узняць пытанне адносна справы гераічнасці цнотаў Яна Паўла ІІ, выдала пазітыўнае меркаванне. Дакладны вынік галасавання яшчэ не вядомы, аднак вядома, што «за» выказаліся дзве трэція ўдзельнікаў сустрэчы.
 
<< Першая < Папярэдняя 1771 1772 1773 1774 1775 1776 1777 1778 1779 1780 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1773 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.