У чарговы раз дабрачынная місія «Чыстае сэрца» распачынае акцыю «Святы Мікалай адказвае». Каб дзіця атрымала віншаванне ад святога, бацькам неабходна толькі паведаміць паштовы адрас.
Mannequin Challenge — чарговы флэшмоб, які набірае сваю папулярнасць у сеціве. Прынцып акцыі заснаваны на здымцы на відэа людзей, якія «застылі» і не рухаюцца.
Міжнародная тэалагічная камісія працуе над дакументам аб сінадальнасці, паведамілі ў Кангрэгацыі Веравучэння. Чакаецца, што ён будзе апублікаваны перад Сінодам Біскупаў, які пройдзе ў 2018 годзе на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і каталіцкі арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вэн-Труа абмеркавалі праблему выцяснення традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай Еўропе. Сустрэча прайшла 5 снежня ў будынку каталіцкага епіскапату ў Парыжы.
Суд абавязаў адміністрацыю французскага горада Публье прыняць скульптуру Дзевы Марыі з гарадской плошчы, бо яна парушае агульнанацыянальную забарону на дэманстрацыю рэлігійных сімвалаў у грамадскіх месцах.
Напэўна, многія бацькі, асабліва маладыя, задаюцца пытаннем: а ці ўвогуле ёсць сэнс казаць дзецям пра святога Мікалая, каб пасля яны расчараваліся ў яго неіснаванні? Псіхолагі сцвярджаюць, што момант пераходу ад ілюзіі да рэальнасці прыходзіць абсалютна натуральна. А калі дзіця адкрые праўду, зможа парадавацца, што яго бацькі настолькі цудоўныя, што нават увайшлі ў ролю святога Мікалая.
«Бог не хоча гібелі тых, хто заблукаў».
«У Евангеллі другой нядзелі Адвэнту гучыць заклік Яна Хрысціцеля: кайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Гэтымі самымі словамі Езус распачне сваю місію ў Галілеі. Тое ж самае павінны будуць абвяшчаць і вучні ў сваім першым місіянерскім вопыце», — адзначыў папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 4 снежня.