Андрэй з Пастаў цікавіцца, чаму ў Евангеллі ад Мацвея (Мц 12, 40) Езус кажа пра тры дні і тры ночы, у той час як у грабніцы Ён быў толькі дзве ночы?
«Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле».
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для г. Магілёваі Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB у каментарыі для Catholic.by падзяліўся сваімі думкамі пра падпісаны папам Францішкам дэкрэт аб пацвярджэнні мучаніцтва арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса.
Пра гэта стала вядома 2 снежня на аўдыенцыі ў Папы Рымскага прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Пантыфік ухваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў шэрагу Слугаў Божых. Адзін з іх — арцыбіскуп Матулёніс, служэнне якога было звязана з Беларуссю.
277 выданняў пабачыла свет у выдавецтве Гродзенскай дыяцэзіі з моманту яе заснавання ў 1994 годзе. Пра гэта беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё распавёў яе дырэктар кс. Тадэвуш Крыштопік.
Папа Францішак 1 снежня сустрэўся з удзельнікамі IV Сусветнага кангрэса душпастырства для замежных студэнтаў. Святы Айцец спаслаўся на тэматыку сёлетняга форуму, звязаную з маральнымі выклікамі, якія стаяць перад моладдзю.
Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі прыбыў у Ватыкан. У праграме візіту запланавана і яго сустрэча з Папам Францішкам.
«Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае». Гэта вельмі моцны заклік, скіраваны да нас, каб у час Адвэнту мы рупліва рыхтавалі дарогу Пану Богу ў сваіх сэрцах: ачысцілі іх у сакрамэнце пакаяння, пазбавіліся грахоўнага бруду, які перашкаджае нам прыносіць добры плён.