Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Грэка-католікі Беларусі завяршылі Год памяці Брэсцкай уніі
05.12.2016 16:11

3 снежня ў грэка-каталіцкай парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце прайшла служба на завяршэнне Года памяці Брэсцкай царкоўнай уніі. Пачынаючы з 23 снежня 2015 г. у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзілі Дні ўспаміну 420 гадоў Брэсцкай уніі, абвешчанай на ўнійным сінодзе ў Брэсце 16-18 кастрычніка 1596 г.

 
Урачыстасці 430-годдзя з дня смерці караля Стэфана Баторыя прайшлі ў Гродне
05.12.2016 14:10

4 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 430-годдзя смерці Стэфана Баторыя, аднаго з найбольш знакамітых каралёў Польшчы і Вялікага княства Літоўскага. Стэфан Баторый адышоў у вечнасць 12 снежня 1586 года ў Гродне.

 
Удзельнікі каталіцкіх душпастырстваў Беларусі стварылі сумесны евангелізацыйны праект на Адвэнт
05.12.2016 13:59

Адвэнт праз чытанне Евангелля: сумесны праект душпастырства «Мужчыны св. Юзафа» і душпастырства чыгуначнікаў распачалі сумесны відэапраект па чытанні Бібліі.

 
Папа Францішак: ачышчэнне эканамічнай мадэлі залежыць ад уласнага навяртання
05.12.2016 13:09

У свеце шмат бедных, іх колькасць працягвае павялічвацца, таму існуе тэрміновая неабходнасць стварэння новай і больш справядлівай эканамічнай мадэлі. На гэта ўказаў Папа Францішак 3 снежня падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэсу «Fortune-Time Global Forum», які сабраў сотні прадпрымальнікаў з розных краін свету.

 
Міграцыйны крызіс: Папа прыме 80 еўрапейскіх мэраў
05.12.2016 11:55

80 мэраў еўрапейскіх гарадоў збяруцца 9–10 снежня ў Ватыкане на сустрэчу, прысвечаную праблемам бежанцаў і мігрантаў. Форум, арганізаваны Папскай акадэміяй навук, пройдзе на тэму «Еўропа: бежанцы — нашы браты».

 
Каталіцкая моладзь з Гродна правяла ў шчучынскай парафіі малітву ў духу супольнасці Тэзэ
05.12.2016 11:47

З снежня ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшло малітоўнае чуванне ў духу супольнасці Тэзэ, якое падрыхтавала і правяла моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

 
У Міры адзначылі ўрачыстасць святога Мікалая, апекуна парафіі
05.12.2016 11:18

3 снежня парафія Св. Мікалая, біскупа, у мястэчку Мір адчыніла свае дзверы для святкавання аднаго з самых светлых і добрых дзён — урачыстасці ў гонар Святога Мікалая, свайго нябеснага апекуна.

 
Рэклама, якая паказвае, наколькі падобнымі могуць быць падарункі імама і каталіцкага святара (+відэа)
05.12.2016 10:16

Аднойчы імам прыйшоў у госці да каталіцкага святара. Пасля развітання кожны з іх вырашыў зрабіць падарунак свайму сябру. Якім жа было здзіўленне кожнага святара, калі ў падарунак яны атрымалі...

 
Арцыбіскуп Латвіі заклікаў латвійскіх католікаў завяшчаць органы патрабуючым
05.12.2016 08:57

Мітрапаліт Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Латвіі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч наведаў напрыканцы лістапада Латвійскі цэнтр трансплантацыі Клінічнага ўніверсітэцкага шпіталя імя Паўла Страдыня.

 
Дзве тысячы святых Мікалаяў прынялі ўдзел у дабрачынным мотапрабегу ў Польшчы
05.12.2016 08:37

Каля дзвюх тысяч святых Мікалаяў на матацыклах, скутарах і квадрацыклах праехала ў нядзелю 4 снежня праз Труймяста (Польшча). Вялікі парад Мікалаяў на матацыклах праходзіць ужо 14 год запар.

 
<< Першая < Папярэдняя 191 192 193 194 195 196 197 198 199 200 Наступная > Апошняя >>

Старонка 192 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.