На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Пяты дзень навэнны прыпадае на 3 снежня.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе звярнулася па дапамогу святара для дасягнення грамадзянскага адзінства на фоне карупцыйнага скандалу і пагрозы імпічменту, які разгарэўся вакол яе.
Будаваць больш справядлівае і чалавечае грамадства, у якім запануюць гасціннасць і братэрства, заклікаў Папа Францішак 30 лістапада французскіх палітыкаў з рэгіёну Рона-Альпы, якія здзейснілі пілігрымку ў Ватыкан разам з арцыбіскупам Ліёна кардыналам Філіпам Барбарэнам.
Выдавецтва айцоў францішканаў прэзентуе на кніжным кірмашы «Non/fiction» адну з самых папулярных кніг сярэднявечнай Еўропы — «Залатую легенду» а. Якуба Варагінскага.
«Хто выконвае волю Айца, той увойдзе ў Нябеснае Валадарства».
28 лістапада — асаблівы дзень у календары Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Яго адметнасць у тым, што кожны год у гэты дзень семінарыйныя супольнасць дзякуе Богу за дар паклікання духоўнага айца семінарыі кс. Здзіслава Вэдэра SDB і прэфекта кс. Андрэя Лішко.
8 снежня польскія католікі збіраюць ахвяраванні для дапамогі Касцёлу на Усходзе, у тым ліку і ў Беларусі. З гэтай нагоды старшыня беларускага епіскапату Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выдаў спецыяльнае распараджэнне, у якім заклікае 4 снежня падчас усіх святых Імшаў маліцца ў інтэнцыях католікаў Польшчы.
30 лістапада, у 25-ю гадавіну смерці ксяндза інфулата Вацлава Пянткоўскага, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу ў Мядзведзічах. Ксёндз Пянткоўскі, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі, на працягу 43 гадоў нёс святарскае служэнне ў мясцовай парафіі. Аднак у гэтым служэнні быў перапынак амаль на шэсць гадоў — іх святар правёў у ГУЛАГу ў Казахстане.
Рараты — адмысловыя святыя Імшы ў перыяд Адвэнту. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы.