6 снежня парафіяльную супольнасць у Свіры наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.
Папа Францішак 6 снежня прызначыў новага старшыню Папскай акадэміі вытанчаных мастацтваў і славеснасці віртуозаў пры Пантэоне.
Нацыянальны сход Францыі адобрыў у першым чытанні законапраект, згодна з якім да ўжо існуючай забароны «чыніць перашкоды перарыванню цяжарнасці» дададзена «лічбавая перашкода».
Паштоўкі выдала брытанскае аддзяленне сусветнай гуманітарнай арганізацыі Doctors of the World, паведамляе Religionnews. Аўтар малюнкаў — мастак рэкламнага агенцтва McCann London — наклаў традыцыйныя біблейскія персанажы на рэальныя фотаздымкі, знятыя рэпарцёрамі на палях бітваў.
Святару з Сірыі ўдалося сабраць грошы для выкупу больш чым 200 асірыйскіх хрысціян, якія былі ўзятыя ў палон баевікамі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў лютым 2015 года.
«Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак».
Хто не ведае Божай пяшчоты, той не ведае хрысціянскага вучэння, падкрэсліў Папа Францішак 6 снежня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Спасылаючыся на евангельскую прыпавесць пра згубленую авечку (Мц 18, 12-14), Пантыфік заўважыў, што «Бог ніколі не перастае нас шукаць».
«У свеце, дзе вынайдзены самыя развітыя тэхналогіі, прадаецца зброя, якая трапляе ў рукі дзяцей-салдат», — канстатуе Папа Францішак у відэапасланні, якое тлумачыць малітоўныя просьбы на снежань. Святы Айцец заклікае маліцца, «каб паўсюль у свеце была выдалена язва вербавання дзяцей-салдат».