Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Наваполацку прайшла аплаткавая сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі
16.12.2016 12:37

15 снежня духавенства і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў Наваполацку ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста, каб сустрэцца са сваім біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячым святам Нараджэння Пана.

 
Святыя місіі прайшлі ў лідскай парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
16.12.2016 12:18

Падчас Трэцяга тыдня Адвэнту ў парафii Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) праходзілі святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.

 
Вікарый Алепа: ліст Папы Францішка Прэзідэнту Сірыі стаў гістарычным жэстам
16.12.2016 08:56

Ліст Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду, які Папа Францішак перадаў яму праз Апостальскага Нунцыя ў Дамаску кардынала Марыё Дзенары, стаў «гістарычным жэстам» і «знакам надзеі для ўсіх». Пра гэта заявіў Апостальскі вікарый Алепа для католікаў лацінскага абраду біскуп-францысканец Джордж Абу Хазен.

 
Святы Айцец віншуе з Божым Нараджэннем на мове жэстаў (+відэа)
16.12.2016 08:45

Свае першыя віншаванні з нагоды Божага Нараджэння Папа Францішак склаў на мове жэстаў. Святы Айцец звярнуўся да глухіх асобаў у кароткім відэароліку, які быў апублікаваны на асабістай старонцы яго сакратара, кс. Ёаніса Лацы Гаіда, у твітары.

 
Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў вярнуць у Расіі юліянскі каляндар
16.12.2016 08:30
Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў вярнуцца да юліянскага календара і святкаваць Божае Нараджэнне не 7 студзеня, а 25 снежня.
 
У Ватыкане выходзіць марка да 80-годдзя Папы Францішка
16.12.2016 08:18

З нагоды 80-га дня нараджэння Папы Рымскага Францішка, які будзе адзначацца 17 снежня, філатэлістычнае і нумізматычнае Бюро Ватыкана рыхтуе да выхаду адмысловую паштоўку з памятнай маркай і пячаткай.

 
Ян 5, 33-36
16.12.2016 03:00

«Ян быў свяцільнікам, які гарыць і свеціць».

 
16 снежня — Трэці тыдзень Адвэнту
16.12.2016 03:00
1 чыт. Іс 56, 1-3a. 6-8; Пс 67 (66), 2-3. 5. 7-8.
Ев. Ян 5, 33-36
.
 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB на аплаткавай сустрэчы з медыкамі: «Як можна забараняць урачам прызнавацца ў рэлігійных поглядах?»
15.12.2016 23:16

15 снежня ў Мінскім абласным клінічным шпіталі ў Бараўлянах адбылася аплаткавая сустрэча дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,  біскупскага вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDB з медперсаналам і пацыентамі шпіталя.

 
Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы
15.12.2016 15:26

14 cнежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Здзіславам Вэдэрам SDB наведалі Дом міласэрнасці ў Каменцы — прытулак для састарэлых і хворых, якіх даглядаюць сёстры Маці міласэрнасці.

 
<< Першая < Папярэдняя 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 181 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.