Папа Францішак звярнуўся да Прэзідэнта Сірыі і міжнароднай супольнасці з заклікам пакласці канец вайне ў гэтай краіне. Ліст Святога Айца перадаў Апостальскі Нунцый у Дамаску кардынал Марыё Дзэнары.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь. Пра гэта ён заявіў 13 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў перад цырымоніяй уручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі.
10 снежня ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве была адслужана пахавальная Імша за святой памяці протапрэзбітэра Віктара Данілава — былога дэкана грэка-католікаў Беларусі. Святар адышоў да Пана 7 снежня на 90-м годзе жыцця ў сваім родным горадзе Яраслаўлі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня прыняў даверчыя граматы новых паслоў, якія прыбылі з дыпламатычнай місіяй у Беларусь. У іх ліку і новы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Афіцыйных даных пра колькасць мусульманскіх бежанцаў, якія прынялі хрост, няма, але гэтая тэндэнцыя ўзнікла ў 2013 годзе, калі нямецкая Евангельская Царква выпусціла брашуру, прысвечаную хросту бежанцаў.
Урад РФ уключыў перарыванне цяжарнасці ў шэраг паслуг, для правядзення якіх неабходна атрыманне дадатковай медыцынскай ліцэнзіі. Дадзеная пастанова выводзіць аборты з агульнай ліцэнзіі на медыцынскую дапамогу. У моц пастанова ўступіць у снежні 2017 года.
Любоў да ворага з’яўляецца ядром хрысціянскай рэвалюцыі, падкрэсліў Святы Айцец у пасланні на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2017 г. «Ненасілле: стыль палітыкі для міру» — так гучыць яго сёлетняя тэма. Папскі дакумент быў апублікаваны і прадстаўлены 12 снежня ў Ватыкане.
11 снежня ў В’енцьяне, у Лаосе, абвешчаны благаслаўлёнымі Мáрыё Бардзага, святар з супольнасці Місіянераў аблатаў Марыі Беззаганнай, Павел Тхой Ксюой, свецкі вернік, катэхет, і 14 іх паплечнікаў, забітых з-за нянавісці да веры.
«Вось жаніх, выходзьце яму насустрач».