Паводле даных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Іспанія займае першае месца ў ЕС па сярэдняй працягласці жыцця, якая дасягае зараз у краіне 83,3 года.
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, калі праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
Сёння адзначаем урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Разважаем пра Маці Божую і яе пакліканне. Яна не спазнала граху. Але, можна сабе ўявіць, як няпроста ёй было жыць у свеце, дзе людзі падманваюць адно аднаго, крадуць, жадаюць няшчасця. Перад імі яна была безабароннай.
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
«Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою».
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. 1 чыт. (т. VI) Быц 3, 9-15. 20; Пс 98 (97), 1. 2-3аb. 3cd-4.2 чыт. Эф 1, 3-6. 11-12.Ев. Лк 1, 26-38.
Не стала душпастыра многіх беларускіх грэка-католікаў. У ноч на 7 снежня ў Яраслаўлі на 90-м годзе жыцця памёр айцец Віктар Данілаў. У студэнцкія гады Віктар Данілаў быў зняволены ў сталінскім канцлагеры, дзе прабыў сем гадоў.
Шаноўныя святары абвесцяць гэты ліст вернікам 8 снежня 2016 г., ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, і размесцяць яго на прыкасцёльнай дошцы аб’яваў да святаў Божага Нараджэння.
5 снежня маршалак сенату Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі ў межах візіту ў Беларусь сустрэўся з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
Кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь» распачалася вясной 2015 года. Удзел у ёй бяруць вернікі розных канфесій. Сёння прапаноўваем знаёмства з чарговым удзельнікам гэтай ініцыятывы — ксяндзом Дзмітрыем Івановым, які нясе служэнне ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.