Упершыню ў сучаснай гісторыі санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбылася падвойная ўрачыстасць, звязаная з пакліканнем да манаскага жыцця. 12 верасня з дзяцінства звязаны з гудагайскім касцёлам брат Генрых ад Збаўчай Крыві Хрыста (Генрых Валейка) склаў вечныя манаскія абяцанні, а 13 верасня атрымаў тут дыяканскае пасвячэнне.
Пра сучасны Касцёл у Латвіі, пра «ціхі» душпастырскі падыход у часы ганенняў, а таксама пра тое, чаму Латвію і Эстонію называюць Зямлёй Марыі, чытайце ў інтэрв’ю з біскупам Ліепайскай дыяцэзіі ў Латвіі Віктарсам Стулпінсам.
Свята Узвышэння Святога Крыжа.
1 чыт. (т. VI) Ліч 21, 4b-9; Пс 78 (77), 1-2. 34-35. 36-37. 38.2 чыт. Флп 2, 6-11.Ев. Ян 3, 13-17.
Павінен быць узвышаны Сын Чалавечы.
13 верасня для супольнасці парафіі Святога Юзафа ў Брэсце адбылася важная падзея — асвячэнне касцёла. Святыня будавалася амаль 13 гадоў. На сёння гэта ўжо трэцяя святыня ў Брэсце.
13 верасня 2016 г.
12 верасня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі брат Генрых ад Збаўчай Крыві Хрыста (Генрых Валейка) склаў вечныя манаскія абяцанні. Гэта адзін з найважнейшых момантаў у жыцці чалавека, які прысвячае сваё жыццё на выключнае служэнне Богу.
Тры з паловай дзесяцігоддзі мінула з таго часу, калі кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі скончыў падпольную семінарыю. Святарскія пасвячэнні сённяшні пробашч лідскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прыняў 13 верасня 1981 г. у Літве з рук біскупа Юліана Стэфановіча.
Папа Францішак узначаліць св. Імшу ў інтэнцыі забітага ісламістамі французскага святара кс. Жака Амеля.