Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Гомель прывезлі рэліквіі Маці Тэрэзы
12.09.2016 17:08

9 верасня ў Гомель былі прывезены з Ватыкана рэліквіі новай святой — Маці Тэрэзы. Даставілі рэліквіі кс. Славамір Ляскоўскі, пробашч гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, і група вернікаў, якія 4 верасня гэтага года ўдзельнічалі ў кананізацыі Маці Тэрэзы.

 
Пантыфік: «Падзелы ў Касцёле не пашыраюць Божага Валадарства»
12.09.2016 14:47

Святы Айцец заклікаў маліцца аб еднасці Касцёла перад абліччам нападаў д’ябла, які намагаецца раздзяліць хрысціян, удараючы ў самы корань адзінства — эўхарыстычную цэлебрацыю.

 
«Капліцу міру» адкрылі ў Расіі
12.09.2016 12:43

Першую ў Расіі капліцу міру адкрылі на ваенна-мемарыяльных могілках у Расошках пад Валгаградам. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел пасол ФРГ у Расіі Рудзігер фон Фрыч.

 
У Магілёве арганізаваны душпастырскія сустрэчы для студэнцкай моладзі
12.09.2016 11:53

Пры катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве (вул. Камсамольская, 4) арганізавана душпастырства моладзі. Сустрэчы, падчас якіх будуць гучаць адказы на турбуючыя моладзь пытанні, адбываюцца кожную нядзелю.

 
Святы Айцец: «Прабачэнне Бога сцірае мінулае нашых грахоў»
12.09.2016 11:14

«Няма ніякага граху, у які мы б упалі і з якога, з дапамогай Божай ласкі, мы не можам устаць. Няма ніякага назаўсёды страчанага чалавека, таму што Бог ніколі не перастае жадаць нам нашага дабра, нават калі мы грашым», — сказаў Папа Францішак 11 верасня перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

 
Папа Францішак заклікае маліцца за Габон
12.09.2016 10:33

Маліцца за Габон, дзяржаву на заходнім узбярэжжы Атлантычнага акіяна ў экватарыяльнай Афрыцы, заклікаў Папа Францішак падчас малітвы «Анёл Панскі» 11 верасня ў Ватыкане. Напружаная сітуацыя ў Габоне пануе з прычыны аспрэчвання апазіцыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і доўжыцца ўжо з 1 верасня.

 
12 верасня — XXIV Звычайны тыдзень
12.09.2016 03:00

Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.
1 чыт. (т. VI) Гал 4, 4-7 альбо Эф 1, 3-6; Пс Лк 1, 46-47. 48-49. 50-51. 52-53. 54-55.
Ев. Лк 1, 39-47.
Альбо: 1 чыт. 1 Кар 11, 17-26. 33; Пс 40 (39), 7-8a. 8b-9. 10. 17.
Ев. Лк 7, 1-10
.

У Мінскай архікатэдры – УРАЧЫСТАСЦЬ НАЙСВЯЦЕЙШАГА ІМЯ МАРЫІ (тытул архікатэдры).
1 чыт. (т. VI) Іс 61, 9-11; Пс 1 Сам 2, 1. 4-5. 6-7. 8abcd.
2 чыт. Эф 1, 3-6. 11-12.
Ев. Лк 1, 26-38.

 
Лк 7, 1-10
12.09.2016 03:00

Нават у Ізраэлі Я не знайшоў такой вялікай веры.

 
Вернікі мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля здзейснілі пілігрымку да Маці Божай Вастрабрамскай
11.09.2016 21:14

10 верасня салезіяне мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля разам з пробашчам кс. Аляксандрам Мятліцкім SDB здзейснілі пілігрымку ў Вільнюс.

 
Акуляры, ноты, пармезан і яшчэ 6 рэчаў, якія вынайшлі манахі
11.09.2016 17:07

Беларускія капуцыны на ўрачыстасцях у Будславе апошнія гады актыўна рэкламавалі «капучына ад капуцынаў». Знакаміты напой і сапраўды бярэ свой пачатак ад манахаў капуцынаў. Catholic.by пашукаў і знайшоў таксама іншыя вядомыя прыклады вынаходніцтваў манахаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 281 282 283 284 285 286 287 288 289 290 Наступная > Апошняя >>

Старонка 284 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.