Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Марка Цукерберга
29.08.2016 17:39

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане заснавальніка і генеральнага дырэктара сацыяльнай сеткі «Facebook» Марка Цукерберга. Сустрэча прайшла 29 жніўня ў Апостальскім палацы.

 
Адэскі святар выйграў міжнародны чэмпіянат па паўэрліфтынгу
29.08.2016 16:54

Настаяцель Успенскага храма ў сяле Чырвонаармейскае Адэскай вобласці святар Віктар Качмар заваяваў два залатыя медалі на міжнародным чэмпіянаце па паўэрліфтынгу, які адбыўся ў Кіеве.

 
«Фэст у Каралевы» прайшоў у Ашмянах
29.08.2016 16:49

26 жніўня ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Ашмянах адзначалася адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.

 
У Інданезіі студэнт спрабаваў узарваць касцёл падчас нядзельнай Імшы
29.08.2016 16:34

У Інданезіі 18-гадовы студэнт спрабаваў узарваць самаробнае выбуховае прыстасаванне, а затым напаў на святара падчас нядзельнай Імшы ў каталіцкім касцёле.

 
Неапрэзбітэр Аляксей Варанко служыў першую Боскую Літургію ў Віцебску
29.08.2016 14:28

28 жніўня ў грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску служыў Боскую Літургію неапрэзбітэр айцец Аляксей Варанко. Прэзбітэрскае пасвячэнне ён атрымаў 21 жніўня ў Полацку з рук Уладыкі Ніла (Лушчака), дапаможнага епіскапа Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі.

 
У Азербайджане для школьнікаў рыхтуюць падручнік па рэлігіі
29.08.2016 14:20

Улады Азербайджана працуюць над падрыхтоўкай школьнага падручніка па рэлігіі.

 
«Знайдзіце свой запал і служыце людзям»: гурт «Рыбы» прэзентаваў новы альбом
29.08.2016 13:09

27 жніўня ў Жодзіне гурт «Рыбы» прэзентаваў свой другі альбом пад назвай «Любі». Пра тое, як прайшла прэзентацыя, распавядае Вольга Качалка.

 
Свята восені для дзяцей адбылося ў мінскім «Карытас»
29.08.2016 12:36

24 жніўня ў дзіцячым цэнтры «Карытас» у вёсцы Ляскоўка адбылося свята, прысвечанае надыходзячаму навучальнаму году. Мерапрыемства было арганізавана па сумеснай ініцыятыве дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» і «SOS-дзіцячая вёска Бараўляны».

 
Вернісаж у Полацку: па запрашэнні грэка-католікаў мастакі паглядзелі на горад вачыма Скарыны
29.08.2016 12:22

28 жніўня ў Полацку вернісажам у дворыку грэка-каталіцкай царквы святой Параскевы Полацкай завяршыўся II мастацкі пленэр імя Івана Хруцкага, слыннага мастака мінулага, імя якога належыць Полацкаму краю.

 
Імша перад пачаткам навучальнага года прайшла ў Ракаве
29.08.2016 11:48

28 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве адбылася Імша перад пачаткам навучальнага года.

 
<< Першая < Папярэдняя 291 292 293 294 295 296 297 298 299 300 Наступная > Апошняя >>

Старонка 298 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.