Ці можаце прымусіць гасцей вяселля посціць, пакуль жаніх застаецца з імі?
Колькасць расійскіх школьнікаў, якія вывучаюць «Асновы праваслаўнай культуры» (АПК), расце з года ў год, і зараз па ўсёй краіне ўжо больш за трэць абіраюць для сваіх дзяцей гэты вучэбны прадмет.
Людзі пакліканы быць міласэрнымі да навакольнага асяроддзя, прызнаць і вызнаць грахі супраць прыроды і змяніць лад жыцця, адзначыў Папа Францішак у пасланні з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння.
Калі мы хочам стаць сапраўднымі вучнямі Хрыста, нам трэба паставіць Бога на першае месца ў сваім жыцці, не баяцца жыццёвых цяжкасцяў, але прымаць іх з пакораю, так, як і Езус з пакораю ўзяў крыж на свае плечы.
З 21 па 28 жніўня пры касцёле св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне праходзілі «Канікулы з Богам» — сустрэча, якая сёлета аб’яднала больш за паўтысячы маладых парафіян.
31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак.
Адзін з найбольш вядомых амерыканскіх комікаў рэдка дае інтэрв’ю. Таму паўгадзінную размову з карэспандэнтам «Hollywood Reporter» можна назваць «споведдзю». Частка выказванняў — таксама і пра Бога.
Касцёл св. Стэфана ў Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ (Францыя), дзе 26 ліпеня адбылося забойства кс. Жака Амеля, будзе адкрыты зноў 2 кастрычніка, праз 10 тыдняў пасля злачынства, учыненага джыхадзістамі.
Езус уздымае на ногі адрынутых грамадствам і вяртае ім годнасць, сказаў Папа Францішак на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 31 жніўня.