Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Ватыкане адкрываецца выстаўка беларускіх абразоў
18.05.2016 12:19

18 мая ў музеі Ватыкана адкрываецца выстаўка «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь». Удзел у адкрыцці выстаўкі прымае і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Імша ў інтэнцыі нованароджаных дзяцей прайшла ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
18.05.2016 12:13

У маі, месяцы Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае прыклад жыцця для кожнай жанчыны, — у касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі стала традыцыяй правядзенне Імшы за нованароджаных. Сёлета за немаўлят маліліся 16 мая.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы (22 мая)
18.05.2016 12:08

Сапраўдная любоў мае сваю крыніцу ў Святой Тройцы. Бог Айцец паслаў у свет «Сына, Слова Праўды і Духа Суцяшыцеля», для таго, каб мы разумелі эканоміку Божай любові, якая адрозніваецца ад чалавечай.

 
У Турцыі касцёл XIII ст. перабудоўваюць у мячэць
18.05.2016 11:39

Турцыя працягвае сціраць сляды шматгадовай прысутнасці хрысціянства ў сваёй краіне. Як паведамляе KAI са спасылкай на агенцтва Fides, у Трабзоне ў візантыйскім касцёле, які з’яўляецца помнікам архітэктуры, знішчаны хрысціянскія фрэскі і мазаікі XVIII стагоддзя.

 
«Маці Касцёла, маліся за нас»: парафіяльнае свята прайшло ў Чавусах
18.05.2016 11:08

Традыцыйна на магілёўскай зямлі ў панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, калі Каталіцкі Касцёл у Польшчы адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, святары і вернікі збіраюцца на парафіяльную ўрачыстасць у Чавусах, дзе знаходзіцца адзіная ў Беларусі каталіцкая святыня пад гэтым тытулам.

 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Рымскім Францішкам
18.05.2016 11:00

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага будзе абмеркавана далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.

 
Амерыканскі штат Паўднёвая Караліна забараніў аборты пасля 19 тыдня
18.05.2016 10:11

Заканадаўчы сход Паўднёвай Караліны прыняў законапраект, які забараніў аборты пасля 19 тыдня цяжарнасці за выключэннем выпадкаў, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці. Такім чынам зараз у ЗША стала 17 штатаў, якія прынялі падобныя законы.

 
Танец для святога Яна Паўла ІІ у дзень яго нараджэння падрыхтавалі дзеці нарачанскай парафіі
18.05.2016 10:05

У гадавіну нараджэння святога Яна Паўла ІІ дзеці з парафіі Св. Андрэя Апостала ў Нарачы падрыхтавалі адмысловы танец, які быў паказаны парафіянам у нядзелю 15 мая.

 
Святы Айцец даў інтэрв’ю французскай «La Croix»
18.05.2016 10:00

Крызіс пакліканняў, пытанні, звязаныя з педафіліяй, і адносіны з лефебрыстамі — некаторыя тэмы, якія былі закрануты ў інтэрв’ю Папы Францішка французскаму каталіцкаму выданню «La Croix». «Хоць Францыя і з’яўляецца першароднай дачкой Касцёла», сёння яна стала «перыферыяй, якая патрабуе евангелізацыі», падкрэсліў Папа.

 
18 мая — Сёмы звычайны тыдзень
18.05.2016 03:00

1 чыт. Як 4, 13-17; Пс 49 (48), 2-3. 6-7. 8-10. 11.
Ев. Мк 9, 38-40.

Альбо: Успамін св. Яна І, папы і мучаніка.
1 чыт. (т. VI) Ап 3, 14b. 20-22; Пс 23 (22), 1-3а. 3bc-4. 5. 6.
Ев. Лк 22, 24-30.

 
<< Першая < Папярэдняя 401 402 403 404 405 406 407 408 409 410 Наступная > Апошняя >>

Старонка 408 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.