Мюзікл «Ксёндз Боско — айцец і настаўнік», які моладзь мінскага араторыя пры парафіі Св. Яна Хрысціцеля рыхтавала на юбілейную ўрачыстасць з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння ксяндза Боско ў жніўні 2015 года, атрымаў другое жыццё і быў паказаны на завяршэнне кангрэсу сямейных рухаў у Маскве 15 мая.
Эксплуатацыя людзей дзеля абагачэння — гэта крывапіўства і смяротны грэх, сказаў Святы Айцец Францішак 19 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Канфлікты і войны, міграцыя і прымусовае перамяшчэнне, а таксама няўпэўненасць, выкліканая эканамічнымі цяжкасцямі, змушаюць не толькі да разважання і дыскусіі пра пакуты людзей, але і да канрэтных знакаў салідарнасці з імі, лічыць Папа Францішак.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Італіі, якая з’яўляецца найбуйнейшай у свеце, налічваючы 423 біскупаў, раз на год запрашае на сваё пасяджэнне гасцей з-за мяжы.
18 мая Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у адкрыцці ў музеі Ватыкана выстаўкі «Іканапіс Беларусі XVII-XXI стст. з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».
З восені мінулага года ў Друі з’явіўся ансамбль, у склад якога ўвайшлі наймалодшыя жыхары мястэчка. Дзеці, якія вучацца ў першым і другім класах мясцовай сярэдняй школы, пад кіраўніцтвам педагога Валянціны Казакевіч, пачалі займацца музыкай на класічных інструментах: скрыпках, гітарах і кантрабасе.
З 13 па 17 мая музычны гурт «Ave» на чале з прэфектам семінарыі кс. Андрэем Лішко наведаў з канцэртамі Дзюсельдорф і Дортмунд (Германія).
На агульнай аўдыенцыі 18 мая Папу Францішка наведаў сенбернар Магнум, што літаральна перакладаецца як «Вялікі святы Бернард». У швейцарскіх Альпах гэтыя сабакі служаць сябрамі і ратавальнікамі людзей на высакагорных дарогах.
26–28 мая ў межах фестываля «Памежжа» ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё выставы «Мітрапаліт Антоній Суражскі. Жыццё для мяне — Хрыстус».
У ліпені Кракаў прыме мільёны маладых людзей, якія прыедуць на Сусветны дзень моладзі, і польскі кардынал Станіслаў Дзівіш запэўнівае магчымых гасцей у тым, што ім не варта баяцца тэрактаў.