Дзяржаўтаiнспекцыя Віцебскай вобласці і Віцебская дыяцэзія Рыма-Каталіцкага Касцёла ўмацоўваюць супрацоўніцтва і 14 мая правядуць першую сумесную акцыю «З Богам па дарогах» для матацыклістаў рэгіёну.
1 чыт. Дз 22, 30; 23, 6-11; Пс 16 (15), 1-2а і 5. 7-8. 9-10. 11.Ев. Ян 17, 20-26.
Альбо: Успамін св. св. Нэрэя і Ахіла, мучанікаў.1 чыт. (сш.15) Ап 7, 9-17; Пс 124 (123), 2-3. 4-5. 7b-8.Ев. Мц 10, 17-22.
Успамін св. Панкрата, мучаніка.1 чыт. (сш.15) Ап 19, 1. 5-9a; Пс 103 (102), 1-2. 3-4. 8-9. 13-14. 17-18a.Ев. Мц 11, 25-30.
Каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх.
У месяц Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае найпрыгажэйшы прыклад жыцця для кожнай жанчыны, — на нашым партале выходзіць праект «Кожная — Марыі спадарожная».
З 1 па 8 мая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
У Дзень Перамогі міністранты верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі разам са сваім пробашчам, бацькамі і хлопцамі з міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, здзейснілі патрыятычную вандроўку па месцах баёў Вялікай Айчынай вайны.
Сёння таксама і кожнаму з нас Дух Святы шчодра дае пэўныя дары. Прычым дары і служэнні – розныя, а Дух Святы – адзін і той жа самы.
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане сусветнага старэйшыну бекташаў Хаджы Баба Эдмонда Брахімая. Сустрэча прайшла раніцай 11 мая ў папскім кабінеце ў Зале Паўла VI.
Католікі і копты могуць разам сведчыць аб такіх важных каштоўнасцях, як годнасць кожнага чалавека, святасць сужэнства і сямейнага жыцця і павага да наваколькага асяроддзя, даверанага нам Богам, напісаў Папа Францішак у пасланні да Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. Нагодай для звароту стаў Дзень копцка-каталіцкага сяброўства, які святкаваўся 10 мая.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 11 мая Папа Францішак заклікаў вернікаў быць «міласэрнымі, як Айцец». Каментуючы евангельскую прыпавесць пра блуднага сына (Лк 15, 11-32), Пантыфік заўважыў, што бацька ў ёй прадстае ў вобразе не абражанага і раздражнёнага чалавека, а таго, хто прымае ў абдымкі і чакае з любоўю.