1 чыт. Дз 25, 13b-21; Пс 103 (102), 1-2. 11-12. 19-20ab.Ев. Ян 21, 15-19.
Альбо Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.1 чыт. (сш.15) Іс 66, 10. 12-14c; Пс Юдт 13, 18bcde. 19-20a.Ев. Ян 2, 1-11.
«Менавіта праз Найсвяцейшую Дзеву Езус Хрыстус прыйшоў у свет, і менавіта праз Яе Ён павінен у ім валадарыць» (СН, 1), — акцэнтуе ўвагу святы Людовік Марыя дэ Манфор на старонках «Трактата аб сапраўдным набажэнстве да Найсвяцейшай Дзевы».
Інстытут рэлігійных спраў (Ватыканскі банк) працягвае дапамагаць Святому Айцу ў яго служэнні пастыра Паўсюднага Касцёла, гаворыцца ў апублікаванай 12 мая штогадовай справаздачы гэтай структуры Апостальскай Сталіцы.
Джыша была студэнткай, вывучала права, ёй было 28 гадоў. Яна стала не першай ахвярай насілля сярод індыйскіх жанчын, асабліва з касты далітаў, што выклікала абурэнне Касцёла ў Індыі.
У чэрвені Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін здзейсніць візіт ва Украіну, каб выказаць салідарнасць Пантыфіка да насельніцтва, якое перажывае пакуты. Аб гэтым паведаміў сам кардынал 11 мая ва ўніверсітэце Тарту ў межах афіцыйнага візіту ў Эстонію.
Экалагічныя і сацыяльныя праблемы — галоўная тэма 20-га пленарнага пасяджэння Міжнароднага аб’яднання генеральных настаяцельніц, якое 9-13 мая праходзіць у Рыме. Каля 870 законных сясцёр з усіх кантынентаў абмяркоўваюць тэму «Ткаць для жыцця глабальную салідарнасць».
У парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку па ініцыятыве пробашча кс. Юрыя Жэгарына прайшоў творчы вечар «Рэха фестывалю» з удзелам старшыні фестывалю «Magnificat» рэжысёра Юрыя Гарулёва і прадстаўнікоў аргкамітэту.
Іспанскі вандроўнік і заваёўнік Эрнан дэ Сота ўсталяваў драўляны крыж у індзейскай вёсцы ў 1541 годзе, і археолагі думаюць, што знайшлі сляды гэтай гістарычнай падзеі.
Пуэртарыканец Фернанда Казанова, вядучы праграм «Абаронім сваю веру», «Я дома», якія транслююцца ў каталiцкай медыясетцы EWTN, 14 мая наведае Ліму (Перу) для правядзення канферэнцыі пад назвай «Католік, навучыся любіць сваю веру».