6-8 мая ў Вільнюсе (Літва) праходзіў Нацыянальны Кангрэс Міласэрнасці – найбуйнейшая рэлігійная падзея ў Літве ў Годзе Міласэрнасці. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на кангрэсе прадстаўляў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
14 мая па вуліцах Лісабона (Партугалія) у шосты раз пройдзе «Марш у абарону жыцця». Яго маршрут будзе праходзіць праз цэнтр сталіцы да будынка парламента.
7 мая ў Алтажаве (Польшча) восем дыяканаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сярод іх быў адзін беларус – дыякан Яўген Юршо SAC з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія).
Аб значным павелічэнні ліку паломнікаў, якія прыязджаюць на Святую Зямлю з Далёкага Усходу, на падставе праведзеных даследаванняў паведаміла Бюро пілігрымак у Ерузалеме.
9 мая работнікі службы аховы здароўя, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншыя жыхары Ліды – у цэлым 80 чалавек – здзейснілі маёвую пілігрымку па касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды 25-годдзя яе існавання.
Ледзі Гага здзівіла сваіх фанатаў, апублікаваўшы на сваім профілі ў фэйсбуку фотаздымак са святаром. У каментары да здымка яна дадала, што здымак зрабіла пасля Імшы, у якой прыняла ўдзел.
«Ці ты гатовы?» — такая назва інтэрнэт-рэкалекцый, якія падрыхтоўваюць да Сусветных дзён моладзі-2016 у фармаце «360 секунд», евангелізацыйнага праекту, які паўстаў пры дапамозе медыйнай групы «Profeto».
Каб яны былі адно, як і Мы
І за іх Я пасвячаю сябе, каб і яны былі асвечаныя ў праўдзе.