«Заклікаю ўсіх вас маліцца аб поспеху місіі новага Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, на карысць Касцёла і нашага народа», — піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі, Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь.
9 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Душой і духам мы з Радзімай» у выкананні хору і струннага аркестра Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай і Людмілы Каліноўскай.
12 мая Пантыфік правёў дыскусію адносна ролі жанчыны ў Касцёле і адзначыў, што хоча стварыць камісію, якая вывучыць магчымасць аднаўлення жаночага дыяканскага служэння.
13 мая — пачатак аб’яўленняў Маці Божай траім малым пастушкам Люцыі, Жасінце і Францішку ў партугальскай вёсцы Фаціма. Падчас аб’яўленняў, якія працягваліся пяць месяцаў, з 13 мая да 13 кастрычніка 1917 года, Маці Божая прадказала гісторыю чалавецтва ў ХХ стагоддзі, пераслед Касцёла і яго адраджэнне.
Каля 40 тысяч хрысціянскіх бежанцаў падвяргаюцца дыскрымінацыі з боку мусульман у палатачных гарадках для мігрантаў, паведамляе са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне выданне Christian Today.
Каля 6500 чалавек уратаваў у завірусе вайны ксёндз Х'ю О'Флаэрці, мемарыяльная дошка ў гонар якога была адкрыта ў Ватыкане на мінулым тыдні.
12 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане японскага прынца Акісіна — малодшага сына імператара Японіі Акіхіта — і яго жонку прынцэсу Кіка. Сустрэча працягвалася каля 20 хвілін і завяршылася абменам памятнымі падарункамі.
10 мая споўнілася 10 гадоў з дня, калi Канстытуцыйны суд Калумбіі вынес рашэнне аб выключэннi абортаў з ліку дзеянняў, якія караюцца крымінальна. Як падкрэслiлi лiдары руху «За жыццё», гэта не святкаванне прагрэсізму, а ўспамін гадавіны смерці мільёнаў маленькiх калумбійцаў.
29 ліпеня падчас свайго візіту ў Польшчу Святы Айцец наведае былы нацысцкі канцлагер «Аўшвіц-Біркенаў» і сустрэнецца з тымі, хто выжыў у ім.