Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць беларускі ордэн
18.05.2017 17:09

22 мая былому дырэктару Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы будзе ўручаны ордэн Францішка Скарыны. Цырымонія пройдзе ў Ватыкане з удзелам Сяргея Алейніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, і Аляксандра Гур’янава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы.

 
Венесуэла на парозе грамадзянскай вайны: 21 мая — нацыянальная малітва за мір
18.05.2017 15:12

Епіскапат Венесуэлы абвясціў 21 мая днём агульнанацыянальнай малітвы за дыялог і паяднанне. Сітуацыя ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне выходзіць з-пад кантролю — Венесуэла ў некалькіх кроках ад грамадзянскай вайны.

 
Папа Францішак і біскупы COMECE: Еўропе пагражае распад і экстрэмізм
18.05.2017 14:45

17 мая папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегатаў Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрасаюза (COMECE) на чале з кардыналам Рэйнхардам Марксам, арцыбіскупам Мюнхена і Фрайзінга, і прэзідэнтам арганізацыі.

 
Алепа прысвяцілі Маці Божай Фацімскай
18.05.2017 14:20

Католікі сірыйскага Алепа прысвяцілі Маці Божай Фацімскай свой горад, які яшчэ не так даўно быў арэнай цяжкіх баёў. Прысвячэнне адбылося падчас святой Імшы 13 мая, у дзень 100-годдзя першага аб’яўлення Фацімскай Пані, у касцёле св. Францішка Асізскага.

 
Святы Пасад у ААН: сексуальныя злачынствы сталі неад’емнай часткай ваеннай стратэгіі
18.05.2017 13:51

Барацьба супраць сексуальных злачынстваў, учыненых у кантэксце ўзброеных канфліктаў з’яўляецца не праявай паліткарэктнасці, але галоўным элементам барацьбы за мір і бяспеку, заўважыў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду ў ААН. Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса ўзяў удзел у адкрытым пасяджэнні Савета Бяспекі.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB: чалавек і магчымасць яму дапамагчы — самае важнае для мяне
18.05.2017 11:49

20–23 мая ў Смаргоні, Магілёве, Мінску і Жупранах пройдуць малітоўныя мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскага вікарыя для Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 
У Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву
18.05.2017 10:31

14–19 жніўня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе пройдзе летняя школа касцёльнага спеву. Калектыў выкладчыкаў узначальвае дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзімір Неўдах, арганіст мінскага катэдральнага касцёла.

 
Успамін св. Яна І, папы і мучаніка
18.05.2017 03:00
Успамін св. Яна І, папы і мучаніка.
 
Ян 15, 9-11
18.05.2017 03:00

«Заставайцеся ў Маёй любові, каб радасць вашая была поўнай».

 
18 мая — V Велікодны тыдзень, Год А
18.05.2017 03:00
1 чыт. Дз 15, 7-21; Пс 96 (95), 1-2а. 2b-3. 10.
Ев. Ян 15, 9-11
.

Альбо: Успамін св. Яна І, папы і мучаніка.

1 чыт. (т. VI) Ап 3, 14b. 20-22; Пс 23 (22), 1-3а. 3bc-4. 5. 6.
Ев. Лк 22, 24-30.
 
<< Першая < Папярэдняя 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 Наступная > Апошняя >>

Старонка 43 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.