У новым праекце #маяпершаякамунія Catholic.by публікуе ўспаміны пра Першую святую Камунію беларускіх іерархаў і вернікаў. Перачытваючы сведчанні, можна ўбачыць цэлыя пакаленні і асаблівасці таго часу — таго, як развіваўся Касцёл у розныя гады.
Пра Марыю Магдалену як апосталку новай і найпрыгажэйшай надзеі казаў папа Францішак 17 мая падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Рыме. Святы Айцец падкрэсліў, што ў гадзіну плачу і пакінутасці яна пачула ўваскрослага Хрыста, які клікаў яе па імені, каб з сэрцам поўным радасці яна пайшла і абвяшчала: «Я бачыла Пана!»
Апосталы маліліся, каб людзі ў Самарыі прынялі Духа Святога для ўмацавання вернікаў у Хрысце. Таксама і ўсе мы чакаем прыйсця Новага Суцяшальніка, якім з'яўляецца Святы Дух. Ён праз свае дары аднаўляе супольнасць Касцёла і дапамагае сведчыць аб Уваскрослым Хрысце ў сучасным свеце.
Фільм пра аборты для пракату ў кінатэатрах плануюць зняць з нагоды 100-годдзя легалізацыі абортаў у Расіі. Прыняўшы дадзеную пастанову ў 1920 годзе, РСФСР стала першай дзяржавай у свеце, якая ўзаконіла перарыванне цяжарнасці.
Сотні забітых, цэлыя натоўпы людзей у пошуках прытулку ў касцёлах і на місіях. Насілле з новай моцай уварвалася ў штодзённасць Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.
15 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і памятную дошку на месцы спаленага ў 2013 годзе касцёла св. Міхала Арханёла ў вёсцы Скрундзі. Іерарх наведаў гэтае месца ў межах кананічнай візітацыі, якая праходзіць у Дзятлаўскім дэканаце.
Касцёл пакліканы не баяцца навуковых адкрыццяў — заявіў папа Францішак на аўдыенцыі ўдзельнікам навуковага форуму ў Ватыканскай абсерваторыі на тэму «Чорныя дзіркі, гравітацыйныя хвалі і сінгулярнасць прасторы-часу».
Пантыфік сустрэўся 15 мая з перуанскім епіскапатам, які знаходзіцца ў Рыме з візітам ad limina Apostolorum. На працягу амаль трох гадзін ён размаўляў з біскупамі аб становішчы мясцовага Касцёла. «Для нас гэта было як міні-рэкалекцыі», — падзяліўся пасля сустрэчы з папам Францішкам кардынал Хуан Луіс Сіпрыяні, арцыбіскуп Лімы.
«Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён».