ТЭАЛОГІЯ ФАЦІМСКІХ АБ’ЯЎЛЕННЯЎ
І ІХ АКТУАЛЬНАСЦЬ У НАШ ЧАС
Жодзіна, 15 мая
Дарагія святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!
1. У гэтым годзе свет адзначае Юбілей 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якія сталі адным з найбольш інтрыгуючых і прарочых падзей ужо мінулага ХХ стагоддзя. Праз месяц пасля іх завяршэння ў Расіі адбылася камуністычная рэвалюцыя, якая прынесла незлічоныя беды і пакуты людзям не толькі Усходняй Еўропы, у тым ліку і Беларусі, але таксама мела вялікі негатыўны ўплыў ва ўсім свеце.