13 лютага стала вядома, што Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Івана Юркавіча, цяперашняга Апостальскага Нунцыя ў Расіі і Узбекістане, Пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Жэневе і Пастаянным назіральнікам пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
10 лютага Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведалі прадстаўнікі буйнейшай пралайф-арганізацыі «Human Life International», якая займаецца абаронай чалавечага жыцця з моманту зачацця да натуральнай смерці.
Побач з намі жывуць шматлікія людзі, якія апынуліся ў цяжкoй сітуацыі і якія не ведаюць, які шлях абраць. Вельмі часта мы паводзім сябе абыякава да такіх людзей, можам іх паслухаць, але навучыць, падзяліцца жыццёвым досведам баімся.
Перад малітвай “Анёл Панскі” на заканчэнне святой Імшы ў Экатэпек-дэ-Марэлас 14 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак заклікаў мексіканскіх вернікаў быць народам, які памятае пра тое, як Пан прайшоў праз яго гісторыю.
14 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак наведаў горад Экатэпек-дэ-Марэлас, дзе ўзначаліў святую Імшу.
Слухаючы лекцыі пра славянскіх асветнікаў Кірыла і Мятода ў аўдыторыях філфака БДУ, ні Аляксей, ні Ірына не ведалі, што ў хуткім часе іх будзе яднаць славянскі дыялог, і не толькі славянскі, але і сужэнскі…
14 лютага, у І нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Эўхарыстыю ў мінскім архікатэдральным касцёле. Як сказаў арцыбіскуп у гаміліі, атмасфера сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла «дазваляе спадзявацца, што візіт Папы ў Беларусь сёння настолькі блізкі, як ніколі перад гэтым яшчэ не быў».
Мінскі архікатэдральны касцёл, 14 лютата 2016 г.Малітва, пост і міласціна – лекі ад духоўнай хваробы