Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа ў санктуарыі Маці Божай Гвадэлупскай: Бог абуджае надзею ў пакутуючых і абяздоленых
14.02.2016 12:37

13 лютага Папа Францішак наведаў санктуарый Маці Божай Гвадэлупскай – апякункі Мексікі і ўсяго лацінаамерыканскага кантынента. Тут Пантыфік узначаліў Эўхарыстыю, падчас якой заклікаў мексіканскіх вернікаў наследаваць прыклад св. Хуана Дыега – сведкі аб'яўлення Маці Божай, які пасля навяртання стаў Яе сапраўдным пасланнікам для свайго народа і свету.

 
Папа заклікаў мексіканскіх палітыкаў заўсёды ставіць на першае месца супольнае дабро
14.02.2016 12:25

13 лютага Папа Францішак пачаў афіцыйную праграму свайго падарожжа ў Мексіку. Першым пунктам стала рэзідэнцыя Прэзідэнта краіны – Нацыянальны палац, якую раней не наведваў ніводзін Пантыфік.

 
З гісторыі валянцінак
14.02.2016 11:03

На працягу некалькіх апошніх тыдняў усе СМІ (кожны з розных ракурсаў) распавядаюць пра традыцыі, мерапрыемствы, навіны, звязаныя з надыходзячым Днём святога Валянціна. Святы Валянцін лічыцца апекуном сужэнстваў, і з яго імем звязана шырока распаўсюджаная традыцыя «валянцінак», т. зв. віншавальных паштовак у «свята закаханых». Упершыню гэтае свята адзначалася ў 496 г.

 
Папа Францішак: Наша дэкларацыя не палітычная ці сацыялагічная – гэта пастырскі зварот
14.02.2016 08:23

Наша размова з Патрыярхам Кірылам была размовай паміж братамі, сказаў Папа Францішак у кароткім звароце да журналістаў падчас пералёту з Кубы ў Мексіку 13 лютага. У Гаване 12 лютага прайшла сустрэча Пантыфіка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

 
14 лютага — I Нядзеля Вялікага посту, Год С
14.02.2016 03:00

 
Лк 4, 1-13
14.02.2016 03:00
«Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе д’ябал выпрабоўваў Яго»
 
Хрысціянін і права. Дэканы
14.02.2016 00:00

Некалькі суседніх парафій звычайна аб’ядноўваюцца ў дэканаты і на чале такога дэканату стаіць ксёндз дэкан. Яго функцыя не толькі быць пасрэднікам у адносінах паміж пробашчамі і біскупам, але перад усім дапамагаць пробашчам, вікарыям і іншым святарам як мага лепш выконваць свае абавязкі.

 
Падручнік с. Нунэ Цітаян MSF адзначаны на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
13.02.2016 13:48

Камплект каляровага дапаможніка і сшытка для 6-га класа «Езус Хрыстус — Валадар і Збаўца» (аўтар — с. Нунэ Цітаян MSF), на XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы адзначаны ў традыцыйным конкурсе «Мастацтва кнігі-2016».

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня ККББ, пракаментаваў сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла
13.02.2016 13:03

«Доўгачаканая сустрэча адбылася. Яна ўвойдзе ў гісторыю як першая сустрэча Рымскага Папы і Маскоўскага Патрыярха з поўным усведамленнем той адказнасці, якая ляжыць на іх, за будучыню сваіх Цэркваў, хрысціянства і чалавечай цывілізацыі», — піша Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 
Сімвалы Вялікага посту: сорак
13.02.2016 09:38

«40 дзён і начэй вады, 40 гадоў дарогі і шукання, 40 дзён перад запаветам, 40 дзён малітвы і спакусы... І сорак збаночкаў прыгажосці, якія будуць запаўняцца штодня ў Вялікі пост нечым годным... А якія ў цябе гэтыя сорак дзён?»

 
<< Першая < Папярэдняя 531 532 533 534 535 536 537 538 539 540 Наступная > Апошняя >>

Старонка 538 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.