Беларускі іерарх быў запрошаны на патранальнае свята школ у польскім горадзе Торунь разам з Рэгіянальным настаяцелям Таварыства св. Яна Боско ў Беларусі кс. Віктарам Гайдукевічам SDB.
Рыма-Каталіцкі Касцёл і Руская Праваслаўная Царква могуць стварыць сумесную камісію для вырашэння праблем, звязаных з грэка-католікамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Папа Францішак у верасні 2016 года наведае Грузію. Пра гэта са спасылкай на кіраўніка дзяржагенцтва Грузіі па пытаннях рэлігіі Зазу Вашакмадзэ паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія».
Развітанне Святога Айца з католікамі Мексікі прайшло ў аэрапорце Ц’юдад Хуарэс. Падарожжа ў гэту лацінаамерыканскую краіну стала 12-м у спісе замежных пілігрымак Пантыфіка.
Пра гэта са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міндзяржвыканкама Жанну Рамановіч паведамляе БЕЛТА.
Дыяцэзіяльныя святары і манаскае духавенства становяцца ахвярамі войнаў, якія вядуць наркакартэлі ў Мексіцы. Гэта актуальна асабліва для штату Мічаакан, дзе 16 лютага ў межах візіту ў Мексіку Папа Францішак сустрэўся з духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі.
Чым з'яўляецца парада? Гэта канкрэтная дапамога, выказаная навучаннем або паказам спосабаў выйсця з цяжкасцяў, якія чалавек перажывае на шляху да вызначанай сабе мэты. Раю табе, бо сам пытаюся ў сябе, што б я зрабіў у тваёй сітуацыі і што было б для мяне добрым — ты, калі хочаш, можаш зачарпнуць з майго досведу.
17 лютага Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у межах пастырскай візітацыі касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску.