Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца ў інтэнцыі запланаванай сустрэчы з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, якая адбудзецца 12 лютага на Кубе.
10 лютага падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы за хворых. Нагодай для звароту паслужыла набліжэнне Сусветнага дня хворых, які адзначаецца 11 лютага, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
Выдавецтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo» прымае ўдзел у XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая з 10 па 14 лютага праходзіць у сталіцы.
11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворых. З гэтай нагоды Catholic.by паразмаўляў з сястрой Аленай Громік з супольнасці сясцёр Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, якая займаецца служэннем хворым, бедным і ўбогім людзям.
Паставіць сабе на парозе Вялікага посту шчырае пытанне аб сапраўднай матывацыі штодзённага выбару і ўчынкаў і вярнуцца да супольнай малітвы ў сям’і заахвоціў вернікаў у Папяльцовую сераду, 10 лютага, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Мінскі архікатэдральны касцёл, 10 лютага 2016 г.Вялiкi пост – час радаснага навяртання
Час Вялікага посту з’яўляецца для нас часам пакаяння і навяртання. Таксама ён павінен нас наблізіць да Бога і дапамагчы нам узгадаць уласную мізэрнасць у параўнанні са Стварыцелем.