Мінскі архікатэдральны касцёл, 11 лютага 2016 г.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв’ю інтэрнэт-сайту «Каталіцкі веснік» распавёў пра змены, якія плануецца ўвесці ў падрыхтоўцы навучэнцаў беларускіх семінарый.
Новыя падрабязнасці аб жыцці Францішка Скарыны спрабуе знайсці сярод ватыканскіх архіўных дакументаў гісторык і мовазнаўца Алесь Жлутка. На працягу некалькіх дзён ён працаваў у Ватыканскім сакрэтным архіве, каб пацвердзіць версію аб магчымай прысутнасці беларускага першадрукара на V Латэранскім Саборы, які праходзіў у 1512-1514 гг.
Арцыбіскуп Паоло Пеццы, ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве, з нагоды сустрэчы кіраўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёла звярнуўся да рускіх католікаў з заклікам малітвы аб паспяховасці гэтай гістарычнай падзеі.
Згодна з хрысціянскай традыцыяй перад пачаткам Вялікага посту адбываюцца «запусты» – асаблівы час радасці, які звычайна суправаджаецца спевамі, гульнямі, танцамі і г.д. З гэтай нагоды 9 лютага ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне навучэнцы разам з выхавацелямі сабраліся разам, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам навяртання і перамены жыцця.
«Навяртайцеся і верце ў Евангелле». Прамаўляючы гэтыя словы, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч здзейсніў абрад пасыпання галоў вернікаў попелам падчас святой Імшы 10 лютага, у Папяльцовую сераду, якая распачала перыяд Вялікага посту.
Агульную аўдыенцыю, якая прайшла 10 лютага ў Ватыкане, Папа Францішак прысвяціў біблійнаму кантэксту Юбілею Міласэрнасці, які працягваецца ў Касцёле.
Рэдакцыя Сatholic.by у час Вялікага посту прапануе новы праект — цыкл разважанняў на тэму ўчынкаў міласэрнасці адносна цела і адносна душы. Гэтая тэма тым больш актуальная ў кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці, які пачаўся ў Паўсюдным Касцёле 8 снежня.
У Папяльцовую сераду, 10 лютага, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ўвечары ў мінскім архікатэдральным касцёле. У Эўхарыстыі на пачатак Вялікага посту – часу духоўнай падрыхтоўкі да Уваскрасення Пана – прынялі ўдзел шматлікія вернікі.