Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Віцебскай абласной клінічнай бальніцы прайшла сустрэча медыкаў са святарамі дыяцэзіі
12.02.2016 11:09

11 лютага ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы традыцыйна прайшла сустрэча медыкаў са святарамі дыяцэзіі, прысвечаная Сусветнаму дню хворых. У канферэнц-зале сабраліся ўрачы, медыцынскія сёстры шматлікіх адзяленняў буйнейшага ў вобласці шпіталя.

 
Рэліквіі св. Фаўстыны Кавальскай прыбылі ў парафіяльную святыню ў Сапоцкіне
12.02.2016 10:55

У Юбілейны Год Божай Міласэрнасці ў парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне былі ўнесены рэліквіі св. Фаўстыны Кавальскай.

 
3500 журналістаў акрэдытавана на візіт Папы ў Мексіку
12.02.2016 10:42

Візіт Папы Францішка ў Мексіку, які пачынаецца 12 лютага, выклікаў вялікую цікавасць у прадстаўнікоў СМІ. Галоўны арганізатар візіту біскуп Эўджэніо Ліра праінфармаваў радыё Формула, што шасцідзённы візіт Пантыфіка будуць асвячаць 3500 журналістаў.

 
Папа наведаў велікапосную сустрэчу святароў Рымскай дыяцэзіі
12.02.2016 10:20

11 лютага Папа Францішак здзейсніў прыватны візіт у базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб перад абразом Маці Божай памаліцца ў інтэнцыі свайго Апостальскага падарожжа ў Мексіку. Затым Пантыфік накіраваўся ў базыліку св. Яна на Латэране, дзе праходзіла велікапосная сустрэча святароў Рымскай дыяцэзіі.

 
Біскуп Станеўскі памаліўся за вучняў школы ў Рацічах, шпіталізаваных з прыкметамі атручвання
12.02.2016 10:16

11 лютага, калі Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень хворых, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў увечары парафію Узвышэння Святога Крыжа ў Галынцы, дзе памаліўся за вучняў школы ў Рацічах, шпіталізаваных у гэты дзень з прыкметамі атручвання. Школа ў Рацічах знаходзіцца на тэрыторыі гэтай парафіі.

 
Навучэнцы і выкладчыкі семінарыі ў Пінску здзейснілі пілігрымку ў Рым
12.02.2016 09:58

Толькі ў цяжкасцях можна спазнаць міласэрнасць… Міласэрнасць Айца Нябеснага, міласэрнасць людскую. У гэтым на сваім уласным прыкладзе пераканалася супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, якая з 1 па 8 лютага перажывала пілігрымку да Брамаў Міласэрнасці ў Рым.

 
12 лютага — Перыяд Вялікага посту
12.02.2016 03:00
1 чыт. Іс 58, 1-9а; Пс 51 (50), 3-4. 5-6аb. 18-19.
Ев. Мц 9, 14-15.
 
Мц 9, 14-15
12.02.2016 03:00
«Калі будзе забраны ад іх малады, тады будуць пасціць»
 
Учынак міласэрнасці для душы бліжняга: настаўляць грэшнікаў
12.02.2016 00:00

Здараецца, што чалавек робіць няправільныя выбары, мы гэта бачым і ніяк не рэагуем. Можа быць, ён робіць гэта не зусім свядома. Калі маленькае дзіця, гуляючыся, бярэ нож, то, без сумнення, бацькі абавязаны імгненна рэагаваць.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда: «Марыя збаўчай моцай свайго Сына можа вылечыць нас ад хваробы цела і душы»
11.02.2016 20:44

«Калі мы не ведаем, як знайсці дарогу да міласэрнага Езуса, нам неабходна звярнуцца да Марыі», — нагадаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, 11 лютага. Іерарх цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.

 
<< Першая < Папярэдняя 541 542 543 544 545 546 547 548 549 550 Наступная > Апошняя >>

Старонка 541 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.