Грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новай каталіцкай святыні прайшло ў Паставах. Звароты грамадзян сведчылі ў падтрымку з'яўлення новага касцёла ў горадзе.
Святую Імшу на пачатак Вялікага посту ў Папяльцовую сераду на 12.00 у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Абхазіі Рауль Хаджымба падпісаў закон, які забараняе аборты.
Мінскі архікатэдральны касцёл, 10 лютага 2016 г.Вялiкi пост – час ласкі і навяртання
Як паведамляе «The Washington Post», сальвадорская паліцыя арыштавала чатырох былых ваенных, якія знаходзіліся ў крымінальным вышуку за забойства шасці езуітаў у 1989 годзе.
Праз тыдзень у Папскім Грыгарыянскім універсітэце пачне дзейнічаць новы накірунак па абароне непаўналетніх. Прайсці навучанне выказалі жаданне 19 студэнтаў з чатырох частак свету: Афрыкі, Еўропы, Амерыкі і Азіі.
9 лютага Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Місіянераў міласэрнасці — святароў з розных дыяцэзій свету, якім даручыў быць прывілеяванымі сведкамі і абвяшчальнікамі Святога Года, часу сустрэчы з Божай міласэрнасцю.
Сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам 9 лютага завяршыла сваё чарговае двухдзённае пасяджэнне ў Ватыкане. На ім прысутнічаў Папа Францішак. Галоўнай тэмай стала развіццё «калегіяльнасці» ў Касцёле са спасылкай на «неабходнасць дзейнічаць у здаровай дэцэнтралізацыі».
Святар Фартуната Дзі Нота, заснавальнік і прэзідэнт італьянскай асацыяцыі «Метэр» па барацьбе з сексуальнымі злачынствамі супраць непаўналетніх, у чарговы раз заявіў, што дзіцячая парнаграфія ў сеціве ўзрастае пры ўсеагульным маўчанні.
10 лютага — Папяльцовая серада, якой у Каталіцкім Касцёле пачынаецца 40-дзённы Вялікі пост. Для вернікаў ён з’яўляецца асаблівым заклікам да пакаяння і перамянення жыцця. У гэты дзень шматлікія католікі нашай краіны наведваюць святыні.