Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Касцёл пра астралогію: не дайце сябе падмануць!
09.02.2016 00:00

Набірае папулярнасць захапленне гараскопамі, якія, нібыта, павінны дакладна раскласці па паліцах жыццё, падказаць, з кім сябраваць, каго кахаць, як паводзіць сябе на працы, дома, ці варта ўступаць у шлюб бліжэйшым часам і г.д. Ці можа сапраўдны хрысціянін наіўна прызнаваць, што яго жыццё залежыць ад зорак ці іншых нябесных сіл, а не ад яго самога і Божага Провіду?

 
Турцыя вяртае свайго пасла ў Ватыкан
08.02.2016 20:06

4 лютага, амаль праз дзесяць месяцаў пасля адклікання пасла Турцыі ў Ватыкане, якое было здзейснена ў знак пратэсту супраць таго, што Папа Францішак расцаніў учыненую стагоддзе таму ў Асманскай імперыі разню армян-хрысціян як генацыд, пасол зноў з’явіцца ў Апостальскай Сталіцы.

 
«Марскія» запусты адбыліся ў Браславе
08.02.2016 15:29

6 лютага ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў адбыліся запусты на марскую тэматыку, у якіх прынялі ўдзел маладыя людзі з Браслава, Міёраў і Полацка.

 
Ксёндз Юрый Бараўнёў узнагароджаны медалём «Pro Memoria» за аднаўленне месца пахавання польскіх салдат
08.02.2016 14:33

7 лютага ў Крулеўшчыне (Віцебская дыяцэзія) біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў адноўленыя могілкі польскіх салдат часоў польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. У гэты ж дзень за аднаўленне і ўпарадкаванне могілак пробашч мясцовай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса кс. Юрый Бараўнёў быў адзначаны медалём «Pro Memoria», які быў уручаны святару прадстаўнікамі польскага дыпламатычнага корпуса.

 
Мінская супольнасць свецкіх францішканаў папоўнілася новымі членамі
08.02.2016 14:15

6 лютага мінскую супольнасць ІІІ францішканскага ордэна свецкіх наведала нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.

 
Вуглавы камень першай у гісторыі беларускай грэка-каталіцкай царквы замежжа асвечаны ў Лондане
08.02.2016 13:43

7 лютага ў Лондане быў асвечаны вуглавы камень царквы святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа.

 
110 гадоў з дня нараджэння а. Тамаша Падзявы адзначаюць грэка-католікі Беларусі
08.02.2016 13:03

Айцец Тамаш Падзява — выхаванец Друйскай гімназіі айцоў марыянаў, доктар філасофіі, багаслоў, душпастыр у Каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Харбіне, вязень сталінскіх лагероў, душпастыр беларусаў у Польшчы і Вялікабрытаніі, супрацоўнік часопіса «Божым шляхам» і беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

 
У Рыме прайшоў міжнародны кангрэс, прысвечаны цэлібату
08.02.2016 12:50

«Касцёл ніколі не звязваў цэлібат і святарства на дагматычнай плоскасці, але прызнаваў глыбокае значэнне сувязі паміж імі», – падкрэсліў прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў кардынал Марк Уэлле на міжнародным кангрэсе, прысвечаным цэлібату, што прайшоў у Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме.

 
Унікальны відэазапіс з будучым беларускім біскупам Чэславам Сіповічам знойдзены ў інтэрнеце
08.02.2016 12:01

Біскуп Чэслаў Сіповіч, адзін з беларускіх святароў-патрыётаў, які заснаваў Беларускую бібліятэку і музей ў Лондане, у 1940 годзе быў яшчэ дыяканам, вучыўся і жыў у Рыме.

 
Рэктар семінарыі ў Пінску: «Наша задача — дапамагчы распазнаць пакліканне, а не змушаць юнакоў ісці ў семінарыю»
08.02.2016 11:26

Колькасць студэнтаў, якія прыходзяць на першы курс, сёння невялікая, але спроба параўноўваць колькасць семінарыстаў з той лічбай, якая была, 20 гадоў таму — адназначна памылка, лічыць кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.

 
<< Першая < Папярэдняя 541 542 543 544 545 546 547 548 549 550 Наступная > Апошняя >>

Старонка 547 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.