Масімо Гандальфіні, старшыня «Камітэта па абароне нашых дзяцей», скіраваў афіцыйны ліст кіраўніцтву тэлебачання RAI з просьбай не выкарыстоўваць прысутнасць Элтана Джона на фестывалі ў Сан-Рэма для прапаганды гомасексуалізму.
10 лютага Касцёл успамінае благаслаўлёнага Хасэ Санчэса Дэль Рыа — 14-гадовага мексіканскага хлопца, які не адрокся ад веры і загінуў мучаніцкай смерцю ад рук слугаў атэістычнага рэжыму.
Попел. Падзьме вецер — і разляціцца. Прыйдзе вада — і стане адзіным з зямлёю. У адну вызначаную сераду раз у год дакранецца да рукі святара і галавы схіленай — стане напамінам пра тое, што жыццё прамінае і трэба памятаць пра смерць.
Няхай нашае прыніжэнне перад Богам будзе шчырым і дапамагае ўзвысіцца духоўна, наблізіцца да Бога, няхай вядзе нас да навяртання і ўмацавання ў веры, каб евангельская праўда стала нормай нашага жыцця, дабравольным навыкам, а не кароткачасовай гульнёй у пабожнасць.
«Будзьце людзьмі прабачэння, паяднання і спакою», — заклікаў Папа Францішак айцоў капуцынаў, якія сабраліся 9 лютага ў базыліцы св. Пятра на Эўхарыстыі.
Брытанскія даследчыкі выявілі, што веруючыя людзі больш шчаслівыя за іншых, але больш схільныя да трывогі. Пра гэта сведчаць даныя справаздачы Офіса нацыянальнай статыстыкі (ONS), як паведамляе сайт Christiantoday.