Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вялікі пост у пытаннях і адказах |
Усяго патроху |
10.02.2016 10:04 |
![]() Разгледзім некаторыя моманты больш падрабязна. Адкуль прыйшла назва «Папяльцовая» серада? З VI стагоддзя серада перад шостай суботай да Вялікадня распачынае час Вялікага посту і называецца Папяльцовай. Назва «Пяпялец» звязана з традыцыяй Касцёла: раней тыя, хто хацеў пакаяцца, пераапраналіся ў адмысловае «адзенне для пакаяння», пасля чаго гэтых людзей пасыпалі попелам. Гэты звычай з XI стагоддзя перайшоў на ўвесь Касцёл і да сёння належыць да літургіі падчас Імшы ў Папяльцовую сераду. ![]() Асвячонай вадой святар пакрапляе попел ад спаленых вербаў з Вербнай нядзелі і пасыпае гэтым попелам галовы вернікам. У заходніх краінах Еўропы — малюе на ілбе вернікаў попелам знак крыжа са словамі: «Памятай, што ты — прах і ў прах вернешся». Чаму пост трывае 40 дзён? Час посту такі ж «рухомы» як і Вялікдзень. Нядзеля ў Вялікдзень — гэта заўсёды першая нядзеля пасля веснавой месяцовай поўні і прыпадае на адзін з дзён паміж 21 сакавіка і 25 красавіка. Прыкладам посту з’яўляецца прыклад Хрыста, які 40 дзён і 40 начэй прабываў у пустыні. Абазначэнне часу лічбай 40 сустракаецца ў Бібліі: ізраільцяне вандравалі 40 гадоў па пустыні (Зых 16, 35), Майсей правёў 40 дзён на гары Сінай (Зых 24, 18) і 40 дзён пасля змёртвыхпаўстання Езуса святкуецца Унебаўшэсце Пана (Дз 1, 3) і інш. Чаму попел — сімвал пакаяння? Попел на галаве вернікаў сведчыць пра іх гатоўнасць да навяртання і пакаяння. Такім чынам вернікі адначасова пагаджаюцца з тым, што крыж для хрысціянаў і смерць не з’яўляюцца заканчэннем, але пачатак вечнага жыцця з Богам. Пад пакаяннем разумеюць навяртанне і споведзь, на якой Бог даруе чалавеку яго правіны. Пакаянне — адзін з неабходных «спадарожнікаў» у жыцці хрысціяніна. Сакрамэнт пакаяння (споведзь) даруе хрысціянам ачышчэнне, калі яны шкадуюць за свае грахі і прагнуць выпраўлення. ![]() Як называецца кожная з шасці нядзель у Вялікім посце? Нядзелі падчас Вялікага посту час ад часу называюць ад слоў інтранізацыі — пачатку святой Імшы.
Што такое «астаткі» і як яны звязаны з Вялікім пастом? Астаткі — распаўсюджаная каталіцкая традыцыя ва ўсім свеце. Першапачаткова астаткамі называлі апошні вечар перад пачаткам Вялікага посту; з ХV ст. гэтым словам пачалі абазначаць апошні дзень Запустаў, якія трывалі ўвесь тыдзень да пачатку велікапоснага перыяду. ![]() Слова «астаткі» можна сустрэць у Беларусі і Польшчы, у паўднёвай Германіі гэты дзень называюць апошнім днём карнавалу. Лічылася, што ў гэты час быў апошнім часам весялосці і гулянняў, бо затым наступаў аскетычны час Вялікага посту. Што значыць «пасціць» у перыяд Вялікага посту? Перыяд Вялікага посту — час пакаяння і падрыхтоўкі да Уваскрасення Пана. Важнымі складнікамі гэтага перыяду ў жыцці хрысціяніна павінны стаць малітва, пост і міласціна. ![]() Асаблівым чынам вернікі павінны ў час Вялікага посту дапамагаць тым, хто знаходзіцца ў патрэбе. Малітва і пост цесна звязаныя паміж сабой. Час посту — гэта час унутранага навяртання, у якім не заўсёды чалавек думае пра сябе, колькі адмаўляецца ад чагосьці на карысць іншых і шукае дыялог з Богам, каб сапраўды да лепшага змяніць сябе і сваё духоўнае жыццё. Днямі строгага посту і адначасова ўстрымання ад мясной ежы з’яўляюцца два дні ў Касцёльным годзе: Папялец і Вялікая Пятніца. Такім чынам, толькі ў гэтыя два дні ў Касцёльным годзе вернікаў абавязвае строгі пост, калі яны могуць толькі адзін раз паесці дасыта. У іншыя дні посту дазваляецца таксама дадатковыя лёгкія пасілкі. ![]() Бачным знакам пакуты для вернікаў ў гэты час з’яўляецца адмаўленне ад асабістых задавальненняў. Існуе шмат формаў посту і ўстрымання: побач з адмовай ад алкаголю, пераядання і кансумавання гэта таксама такія ініцыятывы як «СМС-пост» і «Пост без аўтамабіля», больш распаўсюджаныя ў Заходняй Еўропе. Яшчэ адна важная рэч ў Вялікі пост — гэта практыка пастаноў, калі вернік на 40-дзёння перыяд бярэ адпаведнае заданне, або адмаўляецца ад нейкіх звычак ці прыемнасцяў, выкарыстоўваючы час посту для ўнутранага дыялогу з Богам і духоўнага самаўдасканальваня. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.