| Учынак міласэрнасці для душы бліжняга: настаўляць грэшнікаў |
| Усяго патроху |
| 12.02.2016 00:00 |
|
Сталеючы, людзі не перастаюць рабіць памылак. Адказнасць за іншых не абмяжоўваецца толькі адказнасцю за блізкую радню. Калі чалавек расце, то «расце» спіс яго бліжніх. Напачатку гэта мама і тата, а потым брат, сястра, суседзі, урач, аднакласнікі, прадавец, знаёмыя… Дапамагаючы іншым пазбягаць паўтарэння памылак, мы аздараўляем сваё асяроддзе. У першую чаргу трэба адводзіць ад граху тых грэшнікаў, якія належаць да Касцёла. Ім звычайна больш блізкія паняцці «граху» і «віны» ў сферы парушэння не толькі нейкіх рэлігійных норм, а і натуральнага задання чалавека пазбягаць самазнішчэння. Словазлучэнне «настаўляць грэшнікаў» можа выклікаць у нас вобраз арбітра маральнасці, які пагражае іншым пальцам і гучна кажа: «за гэта ў пекле згарыш». Гэта было б падобна да асуджэння іншага – схаванае ўзвышэнне сябе над тым, хто праявіў слабаць. Было б важна, настаўляючы, ніколі не забывацца, што, як кажа Пісанне, «усе зграшылі», што мы запрошаны «насіць цяжары адно аднаго» і што «ва ўсім [няхай будзе] любоў». Наш вопыт пераадольвання ўласнага граху падказвае тыя формы, якія прыме наша дапамога іншым: паказаць прыгажосць дабра, заахвоціць не зацыклівацца на мінулым і нагадаць, што Бог міласэрны.
Кс. Кірыл Бардонаў |


Здараецца, што чалавек робіць няправільныя выбары, мы гэта бачым і ніяк не рэагуем. Можа быць, ён робіць гэта не зусім свядома. Калі маленькае дзіця, гуляючыся, бярэ нож, то, без сумнення, бацькі абавязаны імгненна рэагаваць.
для друку