Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
«Брамы Міласэрнасці» (практыка адпустаў)
29.01.2016 00:00

Нядаўна ў Каталіцкім Касцёле ва ўсіх дыяцэзіях свету былі ўрачыста адчынены так званыя «Брамы Міласэрнасці», дзякуючы чаму вернікі на працягу года могуць атрымаць індульгенцыі (адпусты) — ачышчэнне ад часовых караў. Што яны сабой уяўляюць?

 
Парламент Францыі забараніў эўтаназію
28.01.2016 16:15

Французскія парламентарыі адобрылі закон, які забараняе эўтаназію. Пры гэтым медыкі могуць спыняць штучнае падтрыманне жыцця невылечна хворых пацыентаў, у тым ліку штучнае ўзнаўленне страты вадкасці і харчаванне.

 
Адгартацыя пра сям’ю найпазней можа з’явіцца ў сакавіку
28.01.2016 15:43

Папская адгартацыя пра сям’ю найпазней можа з’явіцца ў сакавіку, пра гэта ўзгадаў у размове з агенцтвам Ecclesia арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па справах сям'і.

 
У Польшчы прайшла акцыя «Полымя памяці» ў памяць ахвяр Халакосту
28.01.2016 14:39

З нагоды адзінаццатага Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту жыхары Плоцка (Польшча) 27 студзеня правялі акцыю «Полымя памяці».

 
Прывітальнае слова біскупа Пінскага Антоні Дзям’янка на ўрачыстай святой Імшы з нагоды апекуна пінскай семінарыі св. Тамаша Аквінскага
28.01.2016 14:04

Эксцэленцыя, паважаны кс. прэлат Марынко Антолавіч, часовы павераны Апостальскага Пасаду ў Беларусі, айцец Юрый — супрацоўнік Нунцыятуры, Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр, старшыня камісіі у справах семінарыі пры ККББ,  кс. Віктар з салезіянскай супольнасці, магніфіцэнцыя кс. Андрэй, рэктар Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі, віцэ-рэктар кс. Уладзімір, духоўны айцец а. Аркадзь, кс. прэфект Дзмітрый, кс. пракуратар Павел, святары і свецкія выкладчыкі, дыяканы, клерыкі, браты і сёстры, сабраныя на св. Імшы, вітаю ўсіх сардэчна з нагоды ўспаміну апекуна семінарыі Св. Тамаша Аквінскага.

У семінарыйнай супольнасці молімся сёння да Хрыста нашага Пана і Збаўцы, праз заступніцтва апекуна семінарыі святога Тамаша Аквінскага, за супольнасць пакліканых да святарства, тут прысутных дыяканаў і клерыкаў, якія згодна з прадпісаннямі Касцёла праходзяць падрыхтоўку ў сценах гэтага шматвекавога будынка да святарскага служэння ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзіях. Молімся за фарматараў і выкладчыкаў, якія вызначаны Касцёлам дапамагаць пакліканым клерыкам і ў дарозе да святарства здабываць патрэбныя ўласцівасці Добрага Пастыра, адміністратара святых сакрамэнтаў.

Фармацыя семінарыстаў распачыналася яшчэ ў дзіцячым і юнацкім узросце, калі пакліканне крышталізавалася. Касцёл вядзе душпастырства прызванняў, праз якое імкнецца дапамагчы людзям распазнаць сваё пакліканне і пайсці за ім. Падрыхтоўка да святарства паўсюдна адбываецца ў духоўных семінарыях. У семінарыях кандыдаты да прэзбітэрскага пасвячэння праходзяць фармацыю чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастаральную. Праз чалавечую фармацыю яны вучацца быць уважлівымі на патрэбы тых, да каго будуць пасланыя. Інтэлектуальную фармацыю атрымоўваюць праз здабыццё філасофскіх і тэалагічных ведаў.
Духоўную фармацыю — праз малітву, разважанні і аскетычныя практыкаванні. Пастаральная фармацыя заключаецца ў знаёмстве з усім, што неабходна да пастаральнага служэння ў Касцёле. Пра семінарыйную фармацыю клапоціцца біскуп праз вызначаных святароў.
Ужо 91-ы год з моманту, калі была заснавана наша духоўная семінарыя слугой Божым Зыгмунтам Лазінскім, першым біскупам Пінскім на алтары. Ужо ў першым сінодзе Пінскай дыяцэзіі, пачатак якога быў вызначаны біскупам Зыгмунтам Лазінскім на 1928 год, быў апрацаваны раздзел аб семінарыі, які складаўся з сямі статутаў. Адзін са статутаў рэкамендаваў: на казаннях часта павінны ўзнімацца тэмы адносна семінарыі, семінарыстаў і пакліканняў, неабходна заахвочваць вернікаў да шчырых малітваў, каб Бог даў добрых святароў, каб ласка прызвання развівалася ў моладзі і каб шчодрай была ахвярнасць на ўтрыманне семінарыі і кандыдатаў да святарства (статут 524).

Наша сустрэча адбываецца ў дзень успаміну св. Тамаша Аквінскага —  святара і доктара Касцёла, які з’яўляецца апекуном семінарыі. Гэта вялікі святы Сярэднявечча. Нарадзіўся ў Неапалі ў сучаснай паўднёвай Італіі, вучыўся і праходзіў фармацыю ў вядомым бэнэдыктынскім кляштары Монтэ Касіна, вучыўся ва ўніверсітэтах у Неапалі, Кёльне, дзе слухаў лекцыі слаўнага вучонага св. Альберта Вялікага. У выніку для далейшай працы выбраў дамініканскую супольнасць. Быў прафесарам на Сарбоне ў Парыжы, у Неапалі ва ўніверсітэце, дарадчыкам Папы ў Рыме. Памёр па дарозе на Ліёнскі сабор 7.03.1274 года ў кляштары Фосануова. Выпрацаваў навуковую філасофскую і тэалагічную сістэму тамізму, якая выкладаецца ў каталіцкіх навучальных установах. Быў пакорным чалавекам, і хоць з’яўляецца творцам філасофска-тэалагічнай новай сістэмы, пісаў каментарыі да кніг Бібліі, збору тэалагічных і філасофскіх трактатаў, святы Тамаш сведчыў, што большасць ведаў ён здабыў на адарацыі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам на каленях, чым у бібліятэках.

Яго аўтарству належыць тэкст малітвы перад Велічным Сакрамэнтам і «Хвалі Сіён Збаўцу».

Вусны святара павінны сцерагчы навуку — няхай апякун сённяшняга дня, той, якога вызначылі патронам семінарыі 90 гадоў таму, дапамагае семінарыстам, якія здабываюць фармацыю тут, набыць тыя якасці, якія дапамогуць будучаму душпастыру самому імкнуцца да святасці і дапамагаць у гэтай дарозе да неба іншым, да каго будзе пасланы. Бо як павучаў св. Ян Віянэй, пробашч з Арс: «Добры святар — гэта вялікі скарб для супольнасці вернікаў».

Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, 28.01.2016

 
Пантыфік: Год Міласэрнасці — нагода прабачыць адзін аднаму
28.01.2016 13:08

Пра збаўчую прысутнасць Божай міласэрнасці ў гісторыі Выбранага народа распавёў Папа Францішак 27 студзеня падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Пантыфік працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных Божай міласэрнасці ў Святым Пісанні.

 
«Калі б нехта зацікавіўся аб’ектам...»: рэстаўрацыя кляштара ў Бярозе Картузскай закранула толькі браму
28.01.2016 12:05

Манахі картэзіянцы жылі ў кляштары ў Бярозе да 1830-х гадоў. Сёння руіны кляштара — помнік рэспубліканскага значэння, які належыць дзяржаве і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Ці можа быць адноўлены кляштар як помнік архітэктуры?

 
Пантыфік запрасіў працаўнікоў дабрачыннай сферы на велікапосныя рэкалекцыі
28.01.2016 11:45

Святы Айцец Францішак запрасіў асоб і групы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю ў Касцёле, прыняць удзел у духоўных практыкаваннях на Вялікі пост. З такой ініцыятывай, з нагоды Юбілейнага Года, выступіла Папская рада «Cor Unum».

 
Салезіянская сям’я атрымала настаўленне свайго Генеральнага настаяцеля на 2016 год
28.01.2016 10:00

Дэвіз Салезіянскай сям’і на 2016 год гучыць так: «З Езусам перажываем разам прыгоду Духа Святога!» Гэтыя словы разам і кожнае паасобку — як духоўны план развіцця на год для кожнага салезіяніна і салезіянкі, кожнага, каму блізкая салезіянская харызма.

 
«Мяне штосьці штурхала быць святаром»: прамудрасці ксяндза прэлата Юзафа Трубовіча
28.01.2016 09:04

Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, які 1 студзеня 2016 года адсвяткаваў 90-годдзе, сёння з’яўляецца самым пажылым святаром у Беларусі. Нягледзячы на гэта, ксёндз захаваў ясную памяць і выдатнае пачуццё гумару.

 
<< Першая < Папярэдняя 561 562 563 564 565 566 567 568 569 570 Наступная > Апошняя >>

Старонка 561 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.