24 студзеня, у дзень святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў, мы гутарым з Інай Сабалеўскай, якая амаль 20 гадоў прысвяціла рэпарцёрскай працы і большую частку — хрысціянскай журналістыцы.
23 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. У малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскi Аляксандр Кашкевіч, прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў, Евангелічна-лютэранскай супольнасці.
«Малітва, якой мы карыстаемся падчас экуменічнага набажэнства, была падрыхтавана хрысціянамі Латвіі, гэта яны распрацавалі план малітваў на кожны дзень Тыдня аб еднасці хрысціян», — адзначыў каталіцкі іерарх.
Мінскі архікатэдральны касцёл, 23 студзеня 2016 г.Пакліканыя сумесна абвяшчаць Божае слова
Біскуп-вікарый для магілёўскага рэгіёна Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы магілёўскіх валанцёраў дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы».
Вiшнева, 23 студзеня 2016 г.Ахвярны слуга Касцёла
22 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося экуменічнае набажэнства пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9), падчас якога прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і дэнамінацый Віцебска маліліся аб еднасці хрысціян.
Прысутнасць Касцёла ў беларускіх СМІ — хрысціянскае сведчанне ці клаўнада? Цэнзура — залішні інфармацыйны фільтр або інструмент для абароны? Гэтыя і іншыя пытанні закранае кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня.
1 чыт. 2 Сам 1, 1-4. 11-12. 19. 23-27; Пс 80 (79), 2ab-3. 5-6. 7-8.Ев. Мк 3, 20-21.
«Родныя казалі, што Ён страціў розум»