29 снежня супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі наведалі інвалідаў, а таксама малазабяспечаныя і шматдзетныя сем’і.
У алжырскім Цібірыне зноў адчыніцца мясцовы кляштар цыстэрцыянскай супольнасці (трапістаў), які быў зачынены апошнія 20 гадоў у сувязі з выкраданнем і забойствам ісламістамі сямі манахаў. Пра гэта паведаміў біскуп Павел Дэсфаргес.
28 снежня ў гродзенскай бацьніцы на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Казімір Занеўскі — бацька беларускага святара з Ордэна Пабожных Школ а. Віктара Занеўскага SchP, які апошнія чатыры гады служыць у Польшчы.
Вігілійная сустрэча для святароў з супольнасці Ордэна Пабожных Школ (піяраў), якія працуюць у Беларусі, прайшла перад святамі Божага Нараджэння ў Шчучыне.
Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл павіншаваў іераманаха Фоція (Мачалава) з перамогай у фінале вакальнага шоў «Голас». Віншаванне Патрыярха з’явілася на старонках праваслаўнага іерарха ў сацыяльных сетках Фэйсбук і Укантакце.
Пробашч сталічнай парафіі Свв. Сымона і Алены кс. Уладзіслаў Завальнюк у інтэрв’ю БЕЛТА распавёў пра планы ўладкаваць на даху Чырвонага касцёла ў Мінску пчаліную пасеку. Святар таксама патлумачыў, чаму не варта асцерагацца есці «гарадскі» мёд.
«Распачынаючы новы 2016 год, услухаемся ў словы Папы Францішка, зробім рахунак сумлення адносна таго, ці мы часам таксама не з’яўляемся абыякавымі да праблем канкрэтнага чалавека і сучаснага свету», — піша Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
1 чыт. 1 Ян 2, 3-11; Пс 96 (95), 1-2а. 2b-3. 5b-6.Ев. Лк 2, 22-35.
Успамін св. Томаса Бэкета, біскупа і мучаніка
«Святло для асвятлення язычнікаў»