Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Вігілійная сустрэча для студэнтаў прайшла ў Шчучыне
28.12.2015 15:03

26 снежня ў касцёле святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне на вігілійную сустрэчу сабраліся студэнты парафіі. Сустрэча для былых школьнікаў распачалася святой Імшой, на якой прысутныя сталіся адным цэлым ля алтара і паразважалі над тэмай выбару дабра ў жыцці.

 
Каляднай аплаткай і віншаваннямі падзяліўся біскуп Юрый Касабуцкі з навукоўцамі, настаўнікамі і выхавацелямі
28.12.2015 14:55

Звярнуць увагу на любоў, якая жыве ў сям’і, прапанаваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў вечаровую Імшу ў касцёле свв. Сымона і Алены ў дзень, калі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і і ўзгадвае ўлюбёнага вучня Езуса – евангеліста Яна. Пасля Эўхарыстыі біскуп падзяліўся аплаткай з навукоўцамі, настаўнікамі і выхавацелямі.

 
Свая Афрыка ў Гродне: спевы ад афрыканскіх студэнтаў на Божае Нараджэнне (відэа)
28.12.2015 13:36

Калядным канцэртам завяршылася англамоўная Імша ў вігілію Божага Нараджэння ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі), якую цэлебраваў кс. Антоні Грэмза.

 
«Мы просім, каб і нашыя сем'і жылі па прыкладу Святой Сям'і»: аплаткавая сустрэча сямейных рухаў прайшла ў Мінску
28.12.2015 13:29

27 снежня касцёл свв. Сымона і Алены ў Мінску поўніўся дзіцячымі галасамі. На аплаткавую сустрэчу з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім прыйшлі цэлыя сем’і.

 
Трэцяя па ліку суполка руху «Equipes Notre-Dame» з’явілася ў Мінску
28.12.2015 12:47

27 снежня падчас парафіяльнага свята ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ пяць сем’яў склалі ўрачыстыя абяцанні т.зв. карты руху «Equipes Notre-Dame», прыняўшы Евангелле за Канстытуцыю сваіх сем’яў. Раздзяліць радасць вернікаў прыбыў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Біскуп Антоні Дзям’янка наведаў з калядным візітам шэраг парафій Пінскай дыяцэзіі
28.12.2015 12:40

26-27 снежня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў парафіі Баранавіцкага і Брэсцкага рэгіёна, цэлебраваў святую Імшу ў пінскай катэдры з удзелам сужэнцаў і сустрэўся з групай вернікаў з Украіны.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч падзяліўся аплаткай з працаўнікамі чыгункі
28.12.2015 11:58

27 снежня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з працаўнікамі чыгункі. У сустрэчы прынялі ўдзел працаўнікі чыгункі з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
28 снежня — свята свв. Немаўлят, мучанікаў
28.12.2015 03:00

Свята свв. Немаўлят, мучанікаў.

1 чыт. (сш.16) 1 Ян 1, 5 – 2, 2; Пс 124 (123), 2–3. 4–5. 7ab–8.
Ев. Мц 2, 13–18.


 
Мц 2, 13–18
28.12.2015 03:00

«Ірад паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме»

 
Свята свв. Немаўлят, мучанікаў
28.12.2015 03:00
 Свята свв. Немаўлят, мучанікаў
 
<< Першая < Папярэдняя 591 592 593 594 595 596 597 598 599 600 Наступная > Апошняя >>

Старонка 600 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.