Так шмат мы чакаем ад Калядаў. Каб надвор’е было спрыяльным і снежным, каб падарункі абавязкова спадабаліся блізкім, каб стравы на стале ўдаліся як найлепей, каб грошай хапіла і яшчэ засталося, каб кожны ўсміхаўся, каб госці прыйшлі і пайшлі задаволеныя, каб было ўсё лёгка, весела, смачна і бесклапотна, і гэта толькі пачатак.
У чацвёрты раз каманда Гродзенскай дыяцэзіі перамагла на чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. 28 снежня на турніры ў Ашмянах святары Гродзенскай дыяцэзіі пацвердзілі лідарства мінулых гадоў.
27 снежня валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» у Гродне віншавалі маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы са святамі Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года.
У кустодыю Святой Зямлі паведамілі, што з раніцы 23 снежня была страчаная сувязь са святаром Дхія Азізам, парафіяльным пробашчам у сірыйскім паселішчы Якубія. Разам з іншымі людзьмі ён выправіўся на таксі з Латтакіі ў Якубію, па ўсёй верагоднасці праз Хаму, дзе павінен быў наведаць парафію ў сувязі з каляднымі святамі.
Вынікі адыходзячага 2015 года падвёў адзін з бліжэйшых супрацоўнікаў Папы Францішка, субстытут Дзяржсакратарыятa арцыбіскуп Анджэла Бэчу. У першую чаргу высокі ватыканскі іерарх адзначыў важнасць устанаўлення Святым Айцом Юбілейнага Годa Міласэрнасці.
Папа Францішак выказаў спачуванні жыхарам Філіпін і Нігерыі ў сувязі з трагедыямі, якія здарыліся там некалькі дзён таму. У першым выпадку гаворка ідзе пра напад ісламістаў 23 снежня на хрысціянскую вёску Мінданаа на поўдні краіны, у выніку чаго загінулі 5 чалавек і каля 10 атрымалі раненні.
З 28 снежня па 1 студзеня ў Валенсіі (Іспанія) праходзіць 38-я Агульнаеўрапейская моладзевая сустрэча «Пілігрымка даверу на зямлі», арганізаваная супольнасцю Тэзэ.
За сем месяцаў да пачатку Сусветных Дзён Моладзі Кракаў рыхтуецца да прыезду ў Польшчу моладзі з усяго свету. На фінальных урачыстасцях у Кракаве чакаецца да двух з паловай мільёнаў чалавек. Каля 300 тысяч з іх з 20 да 25 ліпеня правядуць падрыхтоўчыя пяць дзён перад стартам СДМ у польскіх дыяцэзіях.
27 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, дзеці і моладзь парафіі ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) прадставілі містэрыю на тэму Божага Нараджэння. Містэрыя пад назвай «Як гэта было з нараджэннем Пана Езуса» была прапанавана увазе гледачоў у мясцовым Доме культуры.
27 снежня ў парафіі Святога Антонiя ў Мар'інай Горцы зладзілі пастаноўку аб нараджэнні Дзіцяткі Езуса. Яна была выканана хлопчыкамі і дзяўчынкамі з парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта «Пухавіцкія пярлінкі».