Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з эмацыйным і цікавым інтэрв'ю на тэлеканале «Беларусь-1».
«Той, хто атрымлівае пасвячэнне, падае на твар, усім целам, ілбом датыкае падлогі святыні, і ў такой паставе выяўляецца вызнанне якойсьці цалкавітай гатоўнасці да службы, што будзе яму даверана».
Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за ўсіх, хто пацярпеў ад паводак, якія на працягу апошніх дзён абрынуліся на ЗША, Вялікабрытанію і краіны Паўднёвай Амерыкі, асабліва Парагвай.
Магілёўскі катэдральны касцёл, 30 снежня 2015 г.
Камусьці 2015 год стаў мяжой ці апошнім уздыхам у зямным жыцці, за якое быў пройдзены свой непаўторны кавалак шляху з дасягненнямі і памылкамі, з вераю і пошукамі веры, з сумневамі і ўпэўненасцю. Імёны, якія сталі часткаю гісторыі нашага Касцёла...
29 снежня ў пінскім катэдральным касцёле прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Пінскай дыяцэзіі. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся аплаткай з нагоды святаў Божага Нараджэння.
Нядаўна ў сеціве з’явіўся адмысловы відэаролік, прысвечаны Божаму Нараджэнню. Відэа адказвае на пытанне: што было б, каб Езус нарадзіўся сёння, а не дзве тысячы гадоў таму?
27 снежня, у свята Святой Сям’і, у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбыўся Дзень Міласэрнасці для сужэнцаў і сем’яў. Да Брамаў Міласэрнасці, адчыненых у санктуарыі ў межах Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, вернікі прыбывалі цэлымі сем’ямі.
У правінцыі Ачэх у Інданезіі, дзе 10 гадоў таму былі ўведзены законы шарыяту, хрысціянам забаранілі публічна віншаваць адзін аднаго з Божым Нараджэннем. Мусульмане ж не могуць святкаваць не толькі Божае Нараджэнне, але і Новы год.
60-гадовы Леанід Багаткевіч з Дома міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы ў Гомелі толькі нядаўна прыняў сакрамэнт хросту, пасля чаго пачаў ствараць макеты праваслаўных і каталіцкіх святыняў.