«Большы з вас няхай будзе слугою для вас»
Юбілейны Год Міласэрнасці, Сусветныя дні моладзі ў Кракаве, святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, Эўхарыстычны кангрэс Божай міласэрнасці — адны з найважнейшых падзей, якія адбудуцца ў 2016 годзе ў Паўсюдным Касцёле і Касцёле ў Беларусі.
Вечарам 31 снежня Папа Францішак узначаліў у ватыканскай базыліцы першыя Нешпары ўрачыстасці святой Багародзіцы Марыі.
«Ласка Хрыста стымулюе нас стаць Яго супрацоўнікамі ў пабудове свету, што з’яўляецца больш справядлівым і братнім, дзе кожны чалавек і кожная істота могуць жыць у спакоі, гармоніі першапачатковага Божага стварэння», – сказаў Папа Францішак падчас Імшы ў ватыканскай базыліцы 1 студзеня, ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі.
Добра выкарыстоўваць час, які дае Бог, і не марнаваць ніводнай хвіліны жыцця заклікаў 1 студзеня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Апоўдні першага дня 2016 года іерарх цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
Езус сёння кажа нам, што паколькі ніякая цемра Яго не агарнула, то і нас, веруючых у Яго, не агарне, бо з паўнаты Ягонай мы ўсе прынялі ласку, каб называцца і быць Божымі дзецьмі.
Новы год — магчымасць штосьці змяніць у сваім жыцці і пачаць пражываць яго па-новаму. У першы дзень новага, 2016 года мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў чатырох дыяцэзій Беларусі, з якімі думкамі яны сустракаюць новы каляндарны год і якім бачаць яго для сябе. А якія спадзяванні ад яго ў Вас?
Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
1 чыт. (сш. 14) Ліч 6, 22-27; Пс 67 (66), 2-3. 5. 6 і 8.2 чыт. Гал 4, 4-7.Ев. Лк 2, 16-21.
«Знайшлі Марыю і Юзэфа, і Немаўля. I кaлі мiнулa вoсем дзён, дaлі Яму iмя Езус»