Батлейку можна з поўным правам назваць адным з сімвалаў святаў Божага Нараджэння. Традыцыя майстравання невялікіх стаенак пачалася ў раннім Cярэднявеччы. Тады першая стаенка была створана братамі францішканамі ў Італіі.
Як часта праз наша занядбанне губляецца пачуццё роднасці і блізкасці ў сям'і, губляецца ўзаемаразуменне. Каб гэтага не было, трэба нешта змяніць.
«Шчаслівага Божага Нараджэння! Хрыстус нарадзіўся для нас, радуемся ў дзень нашага збаўлення!» – такімі словамі 25 снежня пачаў сваё святочнае пасланне Папа Францішак, звяртаючыся да тысяч вернікаў, сабраных на ватыканскай плошчы, з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.
Пасля святочнага паслання і благаслаўлення «Urbi et Orbi» 25 снежня Папа Францішак з лоджыі ватыканскай базылікі скіраваў да вернікаў віншаванне з урачыстасцю Божага Нараджэння.
«Сёння Сын Божы нарадзіўся: усё змяняецца. Збаўца прыходзіць, прыняўшы нашу чалавечую прыроду, мы ўжо не адны і не пакінуты», - нагадаў Папа Францішак у гаміліі падчас святой Імшы ў ноч Божага Нараджэння ў ватыканскай базыліцы.
У вігілію Нараджэння Пана біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве.
Радасць святаў Божага Нараджэння дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі раздзяліў з вернікамі лідскай парафіяльнай супольнасці Узвышэння Святога Крыжа (Фара). 25 снежня іерарх узначаліў святую Імшу ў парафіяльным касцёле.
У вігілію Нараджэння Пана біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу пастэрку ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Ва ўрачыстай Эўхарыстыі ўдзельнічалі вернікі катэдральнай парафіі і горада Гродна.
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў ноч Нараджэння Пана, калі ўзгадваецца прыйсце ў свет Божага Сына, маліўся з вернікамі лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара). Іерарх узначаліў у парафіі святую Імшу пастэрку.
Менавіта сёння, калі сучасная сям’я ў грамадстве перажывае крызіс, варта глыбей прыгледзецца да штодзённага жыцця Святой Сям’і з Назарэта і, наследуючы яе прыклад, праз розныя перашкоды, клопаты і выпрабаванні мужна крочыць Божымі шляхамі да святасці.