Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў аплаткавую сустрэчу ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску
21.12.2015 14:39

19 снежня ў «Школе сямейнага жыцця» ў Мінску гасціў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Іерарх наведаў аплаткавую сустрэчу, каб разам з навучэнцамі раздзяліць радасць надыходзячых святаў. На пачатку сустрэчы слухачы школы падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, якое распавяло пра таямніцу Божага Нараджэння.

 
Святы Айцец нагадаў пра глыбіню значэння каляднай стаенкі
21.12.2015 14:26

Перад яслямі сузірайце міласэрнасць Бога: з такім запрашэннем Папа Францішак звярнуўся да групы прадстаўнікоў абласных уладаў і архідыяцэзіі Трэнта, якія ў гэтым годзе падарылі Ватыкану калядныя яслі. Упрыгожванні для каляднай ёлкі прадставіў фонд «Ленэ Тун», які займаецца рэкрэатыўнай тэрапіяй дзяцей і падлеткаў.

 
У гродзенскім мікрараёне Альшанка асвечана новая капліца
21.12.2015 13:32

20 снежня яшчэ адна вечная лампада загарэлася ў новым мікрараёне Альшанка горада Гродна. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне новазбудаванай капліцы.

 
Гісторыя свята: як святкавалі Божае Нараджэнне ў Берліне перад Другой сусветнай вайной (рэдкія здымкі)
21.12.2015 13:18

Нямецкі фатограф Вілі Ромер (1887-1979) у сваіх здымках захаваў атмасферу гарадскога жыцця ў першай палове XX стагоддзя ў Берліне. Унікальныя фотасведчанні міжваенных гадоў дазваляюць адчуць атмасферу нямецкай сталіцы ў перыяд Божага Нараджэння ў 1910-х, 1920-х і 1930-х гадах.

 
Калядную акцыю па зборы падарункаў для дзяцей правёў «Caritas» у Гродне
21.12.2015 12:57

19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па зборы падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў.

 
Аплаткавая сустрэча літоўскай дыяспары прайшла ў Мінску
21.12.2015 12:49

20 снежня, у IV Нядзелю Адвэнту, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылася аплаткавая сустрэча літоўскай дыяспары Мінска. Сустрэча пачалася святой Імшой на літоўскай мове, якую цэлебраваў кс. Міхал Бубен.

 
Брамы міласэрнасці адчынены ў Бярозе
21.12.2015 12:45

20 снежня ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе былі адчынены Святыя Дзверы ў Год Божай Міласэрнасці. Урачыстую святую Імшу, прысвечаную адкрыццю Года Міласэрнасці, цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

 
Папа Францішак: здзіўляцца бліжнім, гісторыяй і Касцёлам
21.12.2015 12:42

Каб плённа адзначыць Божае Нараджэнне, трэба навучыцца здзіўляцца тром рэчам: бліжнім, гісторыяй і Касцёлам, адзначыў Папа Францішак 20 снежня перад малітвай «Анёл Панскі» ў Ватыкане. Без падобнага здзіўлення, на думку Пантыфіка, немагчыма па-сапраўднаму сустрэць Езуса.

 
Аплаткавая сустрэча для Таварыства Святой Сям’і з Назарэта прайшла ў Навагрудку
21.12.2015 12:25

20 снежня ў кляштары сясцёр назарэтанак у Навагрудку адбылася аплаткавая сустрэча для Таварыства Святой Сям’і з Назарэта, у якой прынялі ўдзел сем’і з Навагрудка.

 
Канферэнцыя «Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры» прайшла ў Віцебску
21.12.2015 12:06

19 снежня ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце ім. П. М. Машэрава ў межах XVI Фестывалю «Дні хрысціянскай культуры» прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэматыка Божага Нараджэння ў сусветнай мастацкай культуры».

 
<< Першая < Папярэдняя 601 602 603 604 605 606 607 608 609 610 Наступная > Апошняя >>

Старонка 610 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.