Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў віншаванні з Божым Нараджэннем хрысціянам Беларусі, якія святкуюць яго 25 снежня.
Урачыстасць Нараджэння Пана
уначы
1 чыт. Іс 9, 1-3. 5-6; Пс 96 (95), 1-2a. 2b-3. 11-12. 13.2 чыт. Ціт 2, 11-14.Ев. Лк 2, 1-14.
на світанні
1 чыт. Іс 62, 11-12; Пс 97 (96), 1 і 6. 11-12.2 чыт. Ціт 3, 4-7.Ев. Лк 2, 15-20.
удзень
1 чыт. Іс 52, 7-10; Пс 98 (97), 1. 2-3аb. 3cd-4. 5-6.2 чыт. Гбр 1, 1-6.Ев. Ян 1, 1-18 альбо (карац.) Ян 1, 1-5. 9-14.
У вігілію Божага Нараджэння біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу пастэрку ў катэдральным касцёле Пінска.
24 снежня, у вігілію Божага Нараджэння, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У Імшы ўдзельнічалі шматлікія святары, парафіяне архікатэдры, госці і вернікі з усяго горада.
Кожны з нас з нецярплівасцю чакае святаў Божага Нараджэння. Святочны стол, прыгожа ўбраная ёлка, падарункі… Шчыра кажучы, падрыхтоўка да святаў – гэта адзін з тых момантаў, якіх кожны, хутчэй за ўсё, хацеў бы пазбегнуць.
Са святам Божага Нараджэння віншуюць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыд Сяргей Гаек.
24 снежня ў 21.30 па рымскім часе Папа Францішак узначаліць святую Імшу ў ноч Божага Нараджэння. Яна адбудзецца ў ватыканскай базыліцы пры ўдзеле шматлікіх кардыналаў, біскупаў і арцыбіскупаў, святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў з усіх частак свету.