«Добрыя людзі» раілі Бобі Маккой абартаваць трох ці чатырох дзяцей, калі аказалася, што яна з мужам зачала адразу сем жыццяў. Зараз у шчаслівых бацькоў чацвёра 18-гадовых сыноў і тры дачкі.
Замежныя місіянеры, якія працуюць у Бангладэш, атрымалі дадатковую абавязковую ахову паліцыі. Гэта звязана з нападам на італьянскага святара а. П’етро Параліга, які месяц таму быў сур’ёзна паранены невядомымі злачынцамі.
У іўеўскай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла 20 снежня прайшоў традыцыйны конкурс каляднай стаенкі. 13 гадоў запар напярэдадні святаў Божага Нараджэння касцёл упрыгожваюць шматлікія кампазіцыі, прысвечаныя прыходу ў свет Пана Езуса – Збаўцы.
У межах «Калядных дабрачынных акцый» рэлігійнай місіі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі была праведзена калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем’яў, якія ўдзельнічаюць у праграме «Adopce na dálku».
21 снежня ў кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Гродне адбылася аплаткавая сустрэча для патрабуючых і найбяднейшых жыхароў Гродна.
21 снежня ў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі, на якой прысутнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Усемагутны Бог запрашае нас, Божых дзяцей, наблізіцца зараз да алтара, адкрыць свае сэрцы і праслаўляць Бога за вялікія цуды, якія Ён учыніў сярод нас. Вялікая радасць сёння настала: святло ласкі Божай да нас завітала – нарадзіўся Збаўца свету Езус Хрыстус – Божы Сын!
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!
Беларуская традыцыя ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння ЮНЕСКА.
У вігілію перад святам Божага Нараджэння хрысціяне захоўваюць пост, таму, акрамя куцці, пачэснае месца на калядным стале беларусаў займаюць дары рэк, азёраў і мораў. Пра тое, як іх гатаваць, мы распавядзём у гэтым артыкуле.