Умілаваныя ў Хрысце Пану!
«Мы павінны сёння абудзіцца як хрысціяне, падобна тым пастушкам, што на заклік анёлаў пайшлі шукаць Нованароджанага Збаўцу ў Бэтлееме, каб наша вера магла ўратаваць гэты свет ад бяды», — адзначае біскуп Віцебскі.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце,Паважаныя жыхары і госці нашай сінявокай Бацькаўшчыны!
«У Божым Дзіцяці, якое прыходзіць на гэты свет, мы бачым аблічча Бога, які ёсць Любоў. Ён – багаты на міласэрнасць – нястомна стукаецца ў дзверы нашых сэрцаў, каб сказаць нам, як моцна Ён нас любіць і як моцна прагне ашчаслівіць нас сваёй міласэрнай любоўю», – адзначае біскуп.
Любоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.(1 Ян 4, 9)
Адкрыццё і асвячэнне помніка Рыгору Барадуліну на Бутаўскіх могілках ва Ушачах адбудзецца 26 снежня.
Візіт Святога Айца ў Мексіку пройдзе пад дэвізам «Папа Францішак: місіянер міласэрнасці і міру». Сімвалы Апостальскага падарожжа Пантыфіка, якое пройдзе 12-18 лютага 2016 г., былі прадстаўлены мексіканскім епіскапатам.
Пры назіранні сёння за публічным жыццём можа скласціся ўражанне, што вялікія праблемы ствараюць перш за ўсё знакі рэлігійнага характару. Праявай гэтага з’яўляецца моцная тэндэнцыя да пераносу рэлігіі з грамадскага жыцця ў прыватную сферу або сферу субкультуры, заўважыў кардынал Курт Кох у інтэрв’ю швейцарскаму выданню SonntagsBlick.
Непадалёк ад кенійскага горада Мандэра ісламісты напалі на пасажырскі аўтобус. У выніку нападу двое пасажыраў загінулі пры спробе ўцячы з аўтобуса.
22 снежня супрацоўнікі службы аховы здароўя Лідчыны сабраліся ў капліцы Маці Божай з Люрда, размешчанай на тэрыторыі Цэнтральнай раённай бальніцы ў Лідзе, на аплаткавую сустрэчу перад Божым Нараджэннем.